Categories: Главное

Настаўнік года — 2014

На базе гарадскіх школ, гімназіі і ясляў-сада № 3 з 8 па 31 студзеня праводзіцца раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2014”. Сёлета ён праходзіць ўжо дзявяты раз, а яго гісторыя бярэ свой пачатак аж з 1990 года. Дарэчы, першае такое “спаборніцтва” праводзілася ў кафэ, дзе цяпер знаходзіцца “Сузор’е”, і першым пераможцам тады стаў настаўнік гісторыі з СШ №1 Іван Храпан.
У гэтым годзе ў конкурсе прымаюць удзел чатырнаццаць педагагічных работнікаў (11 настаўнікаў-прадметнікаў і 3 выхавальнікі) з дзвюх устаноў дашкольнай адукацыі і 10-ці агульнай сярэдняй. Конкурсныя мерапрыемствы ўключаюць у сябе псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, пытанні па тэорыі і методыцы выкладання прадмета, педагогіцы і псіхалогіі, мультымедыйную і публічную самапрэзентацыю, адкрыты ўрок у незнаёмым класе, завочнае пісьмовае і публічнае прадстаўленне вопыту педагагічнай дзейнасці па зададзенай тэме.
Асаблівасць дадзенага конкурсу ў тым, што на ўсіх этапах ён праводзіцца па 7 намінацыях: “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, “Замежная мова”, “Руская, беларуская мовы і літаратура”, “Пачатковыя класы”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізкультура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”, “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”.
Сіла розуму і тэхналагічнасць сваёй дзейнасці, лідарскія якасці, уменне прэзентаваць свой вопыт і ідэі, мабілізацыя інтэлектуальных, духоўных і маральных сіл – вось тыя якасці, якія вызначаць паспяховасць выступлення канкурсантаў у гэтым спаборніцтве. Сем пераможцаў у намінацыях, якіх вызначыць кампетэнтнае журы, узнагародзяць 1 лютага. Іх і накіруюць на абласны этап.

Галляш Сялява.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago