Categories: Главное

Будаўніцтва распачата

Будаўніцтва жылля з’яўляецца адным з найважнейшых накірункаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. І на Браслаўшчыне ён рэалізуецца даволі няблага. У 2012 годзе ў эксплуатацыю было ўведзена 16415м2 жылых плошчаў – адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці. У мінулым жа годзе такіх лічбаў дасягнуць не ўдалося па аб’ектыўных прычынах: значна і не ў лепшы бок змяніліся ўмовы выдачы профільных крэдытаў грамадзянам.
Аднак, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, справа рушыць наперад. Галоўны прыклад: па вуліцы Кастрычніка паміж дамамі ЖБК №5 і №9 пачаліся работы па ўзвядзенні жылога дома жыллёва-будаўнічага кааператыва №10. Да канца бягучага года тут павінен з’явіцца пяціпавярховы цагляны будынак на 58 кватэр.
Генеральным падрадчыкам будаўніцтва з’яўляецца ДКУБП “Шаркаўшчынская ПМК-68”. На будпляцоўцы ўжо з’явіліся першыя аб’екты: абсталяваны бытавы гарадок, пастаўлена агароджа. Зараз будаўнікі займаюцца землянымі работамі – выраўноўваюць паверхню і рыхтуюць яе для закладкі фундаментных блокаў.
Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, на 2014 год запланавана таксама ўзвядзенне 60-кватэрнага панэльнага дома з долевым удзелам. Яго пабудуюць побач з ЖБК-10 наваполацкія спецыялісты.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago