У апошні дзень мінулага года свята завітала ў дзіцячае аддзяленне Браслаўскай ЦРБ. Адбылося гэта ў рамках акцыі “Цуды на каляды”, якую праводзіў райкам БРСМ.
З дапамогай неабыякавых браслаўчан і гасцей нашага горада, якія паўдзельнічалі ў дабрачынным мерапрыемстве, маленькія пацыенты атрымалі ў падарунак ад Дзеда Мароза саладосці і цацкі. А ў аддзяленне былі перададзены падгузкі і вільготныя сурвэткі.