Categories: Новости

Новая прадукцыя – новыя перспектывы

Святкаванне сёлета Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў нашым раёне супала з яшчэ адной знамянальнай падзеяй – афіцыйным адкрыццём рэканструяванага малаказавода.

Зранку 7 лістапада на пляцоўцы перад заводам сабралася са святочным настроем шмат браслаўчан, кіраўніцтва раёна. На ўрачыстае адкрыццё аб’екта завітаў і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.
Перш – наперш старшыня аблвыканкама павіншаваў браслаўчан з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пры гэтым адзначыў, што для беларусаў 7 лістапада з’яўляецца важным дзяржаўным днём, паколькі без гэтага свята наўрад ці была б створана БССР. Яно дало магчымасць ускраіне царскай Расіі стаць дастаткова магутным індустрыяльным цэнтрам. А сёння на постсавецкай прасторы Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з лідарскіх краін, і робіцца шмат, каб яна развівалася менавіта як сацыяльна арыентаваная дзяржава.
Аляксандр Косінец падкрэсліў, што ўвод у эксплуатацыю малаказавода з’яўляецца важнай падзеяй для раённага цэнтра і яго жыхароў. “Павінен адзначыць, — сказаў ён, — што тут да рэканструкцыі стаяў стары філіял, які вырабляў каля 2 т сыроў у суткі. Мы яго практычна зняслі з зямлі. Хтосьці хацеў купіць яго за 35 тысяч рублёў, не гарантуючы ні ўкладанні ў развіццё, ні працоўныя месцы. Але Прэзідэнт Беларусі падтрымаў аблвыканкам пабудаваць новую вытворчасць. Мы ўклалі больш за 230 млрд. руб., і зараз гэта абсалютна новыя лініі, якія адпавядаюць еўрастандартам і дазваляюць выпускаць 12 т у суткі як цвёрдых, так і мяккіх сыроў, а таксама імпартазамяшчальную прадукцыю – слівачна – тварожную масу”.
На пляцоўцы старога завода сапраўды фактычна з нуля пабудавана сучасная аўтаматызаваная вытворчасць і дапаможныя аб’екты: асноўны вытворчы корпус з кампрэсарным цэхам, прыёмачнае, мыйнае аддзяленні, кацельня, помпавая станцыя. Аб’ём перапрацоўкі малака складзе 120 т у суткі. Глыбіня перапрацоўкі сыравіны, дзякуючы новай тэхналогіі, дасягне амаль 100%.
Аляксандр Косінец заўважыў, што акупнасць інвестпраекта складзе крыху больш за 5 гадоў. А эфектыўнасць абсталявання, на якое затрачана 7 млн. еўра, дазволіць пастаўляць на экспарт каля 80% прадукцыі, атрымліваць у год на аднаго працуючага 50 тыс. долараў дабаўленай вартасці і 35 млрд. руб. чыстага прыбытку пры сярэднямесячнай зарплаце 7 млн. руб.
Старшыня аблвыканкама паставіў задачу мясцовым сельгасвытворцам забяспечыць перапрацоўчае прадпрыемства сыравінай, бо з суседніх раёнаў, дзе таксама прайшла ці ідзе рэканструкцыя, малако на браслаўскі завод пастаўляцца не будзе. “Трэба закасаць рукавы і папрацаваць, каб атрымаць добры ўраджай, кармы для жывёлы, а значыць, і малако”, — падкрэсліў ён.
Аляксандр Косінец таксама нагадаў, што ў наступным годзе павінна завяршыцца і рэканструкцыя “Браслаўрыбы”, на чарзе тэхнічнае пераўзбраенне хлебазавода. Аднак у далейшым на Браслаўшчыне ў сілу яе багатых прыродных асаблівасцей трэба ствараць і новыя вытворчасці, актыўней прыцягваць для гэтага прыватную ініцыятыву.
“Ствараць новыя працоўныя месцы, якія давалі б магчымасць атрымліваць высокую зарплату, павышаць нараджальнасць, сацыяльную абароненасць інтарэсаў грамадзян – вось наша галоўная і высакародная мэта”, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Пасля таго як Аляксандр Косінец, старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў і гендырэктар Глыбоцкага МКК Валерый Дулінскі перарэзалі традыцыйную чырвоную стужку, прайшліся ўздоўж новых вытворчых ліній па вырабе сыроў, старшыня аблвыканкама адказаў на цікавячыя пытанні браслаўчан (яны, дарэчы, тут жа мелі магчымасць прадэгуставаць новую прадукцыю, асартымент якой плануецц з 3-х відаў павялічыць да 40). Падчас размовы з грамадскасцю пра далейшыя накірункі развіцця эканамічнай і сацыяльнай сферы Браслаўшчыны Аляксандр Косінец, у прыватнасці, паабяцаў гараджанам да новага года падарыць ЦРБ для павышэння якасці медабслугоўвання насельніцтва, значна аддаленага ад абласнога цэнтра, два рэанімацыйныя аўтамабілі ці “хуткай дапамогі”.

Казімір Пятушка

admin

Recent Posts

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

59 минут ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

1 час ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

2 часа ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago