Гісторыя адной з іх цягнецца ўжо з 2004 года. В. Аляксеева звярталася па дапамогу ў вырашэнні сваёй уласнай праблемы (страхавых выплат за атрыманы ў 1993 годзе быццам бы вытворчы траўматызм) у розныя інстанцыі, да начальнікаў розных узроўняў. Аднак да гэтай пары візіты і перапіска не задавальняюць жанчыну, бо яна ўпэўнена ў сваёй праваце і правільнасці таго, чаго патрабуе. Больш за гадзіну вяла перагаворы і з дэпутатам парламента. Праўда, канчаткова паставіць кропку над “і” ў гэтай сітуацыі не ўдалося і на гэты раз, хоць за тлумачэннямі і патрэбнымі каментарыямі давялося звярнуцца да дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Браслаўскім раёне Валянціны Турок і юрысконсульта райвыканкама Галіны Качаргіной. Кожны бок, як кажуць, застаўся пры сваім меркаванні і доказах.
Браслаўчанка Ефрасіння Высоцкая прыйшла на прыём не з адным, а некалькімі пытаннямі. Яна абуралася, што дачныя ўчасткі апанавалі ўжо не толькі дзікі, ад нашэсця ласёў таксама няма спакою. Сёлета яны моцна пашкодзілі фруктовы сад гаспадароў. Жанчына не ведае, дзе шукаць паратунку. Участак агароджаны, аднак гэта не перашкода для ласёў.
С. Новікаў патлумачыў жанчыне, якія патрабаванні прадугледжаны Правіламі ад патраў дзікіх жывёл.
Многія жыхары раёна звярнуліся да М. Морхата і С. Новікава з пытаннямі па тэлефоне. У прыватнасці, адна з хвалюючых праблем для браслаўчан, у якіх у кватэрах і дамах стаяць электрабойлеры, увядзенне дыферэнцыраванай аплаты за электраэнергію. Многія не ўкладваюцца ў ліміты. Аднак хочацца напомніць яшчэ раз, хоць пра гэта неаднойчы пісалі на старонках газеты, што абаненты, у дамах якіх не ўстаноўлены электрапліты, па дзеючых тарыфах пры спажыванні электраэнергіі да 150 кВт*г плацяць па 382,4 руб/кВт*г, ад 150 да 300 па 497,1 руб./кВт*г, звыш 300 – па 841 руб./кВт*г. Звернемся да разлікаў. Напрыклад, калі вы спажылі 150 кВт*г, трэба заплаціць 57360 руб. , калі 300 – па дыферэнцыраванай сістэме – 131925 руб. пераплата з ранейшымі расцэнкамі складае 17205 руб. Згадзіцеся, не такія гэта ўжо і вялікія грошы.
Сяргею Новікаву адрасаваліся пытанні па прыродаахоўным заканадаўстве. Тычыліся яны правамернасці катання на байдарках у час забароны на лоўлю рыбы. Адказ адназначны: катанне на любых механічных плаўсродках у гэты час забаронены.
— Ці можна ездзіць на снегаходзе па азёрах? – цікавіўся паляўнічы з 50-гадовым стажам.
— Нельга, — патлумачыў С. Новікаў. — На снегаходах дазволена перамяшчацца толькі па паляўнічых угоддзях.
Заўзятых рыбаловаў хвалявалі пытанні наконт непрыняцця мер па выратаванні рыбы ў час замораў, перанясенні ў залежнасці ад кліматычных умоў тэрмінаў веснавой забароны на лоўлю рыбы. Сяргей Віктаравіч патлумачыў, што вялікай пагрозы замораў не назіралася, а наконт пераносу тэрмінаў забароны ўнесены адпаведныя прапановы ў праект Правілаў вядзення рыбнай гаспадаркі і рыбалоўства.
Паступіла і яшчэ некалькі пытанняў, адказы на якія людзі атрымалі адразу і засталіся імі задаволены.
Зінаіда Палулех.
На здымку: у час прыёму.
Фота аўтара.
На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…
«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…
Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…
В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…
Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…
Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…