Першынства па рускіх шашках

Главное

У нашым раёне нямала прыхільнікаў гульні ў рускія шашкі. Вось і нядаўна прайшло асабіста-каманднае першынства па гэтым відзе спорту.
Праўда, пачатак яго быў засмучаны сумнай навіной: за некалькі дзён да турніру пайшоў з жыцця адзін з энтузіястаў шашачнай гульні, неаднаразовы прызёр і пераможца раённых спаборніцтваў Вячаслаў Палягошка. Мінутай маўчання ўшанавалі памяць аб ім удзельнікі першынства.
А ў ходзе барацьбы на шашачных дошках высветлілася, што мацнейшымі ў камандным заліку стала каманда фермерскай гаспадаркі “Багата хата”. Другое месца на турніры дасталося зборнай цэнтральнай раённай бальніцы, трэцяе – філіяла Беларусбанка.
Пераможцамі ў асабістым заліку сталі Э. Дудкевіч, А. Стэльмачонак, А. Агапотава з калектыву “Багата хата”. Памятныя сувеніры аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму дасталіся таксама прызёрам спаборніцтвам А. Піўрыку, І. і Ю. Дуткевічам, М. Чанчынай.

Мікалай Юла,
галоўны суддзя спаборніцтваў.