Нядаўна ў г. Вісагінас (Літва) адбылася міжнародная канферэнцыя “Трэці крок еўрарэгіёна “Азёрны край” – планаванне сумеснай будучыні. Латвія, Літва, Беларусь”, на якой планавалася далейшая дзейнасць еўрарэгіёна, якому сёлета спаўняецца пятнаццаць гадоў. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся консул Латвіі ў г. Віцебску Лацэ-Атэ Дагнія, консул Генеральнага консульства РБ у г. Даўгаўпілсе Юрый давыдоўскі, старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня праўлення беларускага бюро еўрарэгіёна “Азёрны край” Ніна Пучынская, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Галіна Унуковіч.
У перыяд з сакавіка 2013 года па жнівень 2014 года прадстаўнікоў трох краін чакаюць захапляльныя сустрэчы, пасяджэнні рабочых груп па распрацоўцы стратэгіі еўрарэгіёна да 2020 года, а таксама тры маштабныя мерапрыемствы – свята музыкі, песні і танца ў г. Рэзекне (Латвія), інвестыцыйны форум і фестываль вішні ў г. Глыбокае (Беларусь), форум па ахове навакольнага асяроддзя ў г. Швянчоніс (Літва), у якіх прымуць удзел і дэлегацыі нашага раёна.
Наталля Спірыдонава,
гал. спецыяліст аддзела
ідэалагічнай работы райвыканкама.