Кадэт з Браслаўшчыны

Главное

Ураджэнец Браслаўскага раёна Максім Цыўнель цяпер вучыцца ў 10 класе Віцебскага кадэцкага вучылішча. Ён рос і выхоўваўся ў шматдзетнай сям’і з вёскі Злота.
Максім добра вучыцца, ахвотна займаецца спортам, удзельнічае ў алімпіядным руху ўстановы. У мінулым навучальным годзе на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі М. Цыўнель атрымаў дыплом ІІІ ступені, на абласной алімпіядзе па гэтым прадмеце – дыплом І ступені. Цяпер юны кадэт рыхтуецца абараняць гонар Віцебскай вобласці на рэспубліканскай алімпіядзе. Педагогі і сябры вераць у поспех Максіма.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці за такога сына бацькам Максіма, настаўнікам школы, дзе ён вучыўся, за добрую базавую падрыхтоўку.
Калі ў Браслаўскім раёне ёсць тыя, хто хоча больш даведацца пра нашу навучальную ўстанову, запрашаем на дзень адкрытых дзвярэй, які пройдзе 30 сакавіка ў 10 гадзін.

Сяргей Лагвіненка,
дырэктар Віцебскага
кадэцкага вучылішча.
На здымку: Максім Цыўнель.