Не адну тысячу дарог за свой амаль 40-гадовы працоўны шлях праехаў вадзіцель аўтамабіля 1 класа пасажырскай службы АТП №18 Міхаіл Юхно. Кожная паездка для яго — гэта вялікае напружанне, бо трэба браць на сябе адказнасць за жыццё і здароўе пасажыраў. Заўсёды ўважлівы і тактоўны ён не ўчыніў ні адной аварыі, не атрымаў ні адной скаргі. За прафесіяналізм і стараннасць сёлета яго імя занесена на раённую Дошку гонару.