Не маеш пасведчання – за руль не садзіся

Главное

Толькі ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці па віне вадзіцеляў без пасведчанне на права кіравання транспартнымі сродкамі адбылося 74 ДТЗ, у якіх загінулі 18 чалавек, 70 былі траўміраваны. У гэтым годзе ўжо зарэгістравана 4 падобныя здарэнні. У 2012 годзе на тэрыторыі нашага раёна адбылося 3 ДТЗ у якіх аўтамабілем кіравалі людзі, без вадзіцельскага пасведчання. Па іх віне 4 чалавекі атрымалі раненні.
Штодня супрацоўнікамі дарожна-патрульнай службы ДАІ выяўляюцца падобныя парушальнікі. Па выніках двух месяцаў у Браслаўскім раёне затрыманы 25 вадзіцеляў без пасведчання на кіраванне аўтамабілем, 2 з іх паўторна. І гэта нягледзячы на тое, што за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права на яго кiраванне, а таксама за перадачу транспарта такому чалавеку пагражае штраф у суме ад 500 тыс. да 2 млн. бел. рублёў. Пры ўчыненні такіх дзеянняў другі раз на працягу аднаго года прыйдзецца заплаціць штраф у памеры ад 2 да 5 млн. бел. рублёў.
З мэтай прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў, якія не маюць пасведчання на кіраванне транспартам, з 20 па 30 сакавіка ДАІ праводзіць рэспубліканскую акцыю “Бесправнику” не места за рулём”.
Паважаныя грамадзяне, калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія знаходзяцца за рулём транспартнага сродку без вадзіцельскага пасведчання, патэлефануйце ў ДАІ па тэл. 22-0-66 ці па тэлефоне 102. Памятайце, што кожны чалавек, які кіруе аўтамабілем, павінен мець на гэта дакумент — пасведчанне вадзіцеля!

Віктар Сухаверскі, начальнік АДАІ Браслаўскага РАУС.