Малайцы, дзяўчынкі!

Главное

Пасля першага этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак па прыродаахоўнай тэматыцы, які праводзіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з нашага раёна на суд абласнога журы было адпраўлена 7 работ.
Дванаццатага сакавіка прайшоў другі абласны этап конкурсу. З раёнаў і гарадоў у вобласць раёнымі структурнымі падраздзяленнямі было адпраўлена 263 малюнкі і 35 аплікацый, з якіх выбіралі лепшыя каб адправіць на заключны рэспубліканскі этап.
Вельмі прыемным было паведамленне, што работы адразу нашых дзвюх маленькіх мастачак прызнаны ў ліку лепшых і адпраўлены на суд рэспубліканскага журы.
Ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў у Мінск адпраўлены малюнак “Дзяўчыны і кветкі” Наталлі Вясны з Відзаўскага дзіцячага сада і арыгінальная аплікацыя (так памечана журы) вучаніцы Браслаўскай пачатковай школы-сада Веранікі Валушка (на здымку ў цэнтры).
Вельмі рады за вас, дзяўчынкі!

Соф’я Александровіч,
вядучы спецыяліст райінспекцыі ПР і АНА.
Фота Аляксандра Азевіча.