Клічам вясну

Главное

З 11 па 17 сакавіка праходзіць Масленічны тыдзень. Усе хочуць хутчэй пагрэцца ў промнях цёплага сонейка, пачуць пералівы птушак. Вось і выхаванцы Пагашчанскага дзіцячага садка заклікалі вясну. У госці да дзяцей на свята прыйшла сама Зіма ў вобразе Ірэны Цыўнэль, якая ніяк не хацела пакідаць ўладанні.
Сваю моц яна паказвала ў конкурсе перацягвання каната, але дзеці адолелі яе, і даказалі, што вясна ўсё такі ўступае ў свае правы.

Вясна, Таццяна Пяткун, прыйшла да дзетак з песнямі, гульнямі і загадкамі. Скамарохі Аксана Лях і Лізавета Зейферт на працягу свята гулялі з дзецьмі, каталі іх на санках, вадзілі карагоды, вакол Масленіцы. У канцы свята па народнай традыцыі, развітваючыся з лютымі маразамі і зімовымі забавамі, чучала Масленіцы спалілі. А на сталах ў гэты дзень выхаванцаў чакалі пышныя бліны з маслам, варэннем і мёдам.
Усім жадаем добрай вясны, цёплых дзён. Сыходзь, Зіма! Прыходзь Вясна!

Надзея Дударонак, загадчыца
Пагашчанскага дзіцячага сада.