У 2010 годзе ў вобласці патанулі 224 чалавекі, з іх 14 дзяцей, а ў 2012 – 128, што на 96 чалавек менш – гэта самы нізкі паказчык за апошнія 5 гадоў. У раёне таксама назіраецца тэндэнцыя зніжэння гібелі людзей на вадзе. Калі ў пазамінулым годзе на вадзе загінулі сямёра, у ліку якіх 3 дзіцяці, то у 2012 — 6 дарослых, а гібелі дзяцей наогул удалося пазбегнуць. Гэтыя лічбы змяншаюцца дзякуючы інтэнсіўнай рабоце раённага таварыства ВВАД. Вялікая ўвага яго супрацоўнікаў надаецца інфармацыйнай рабоце па папярэджванні няшчасных выпадкаў на вадзе. Так, у 2012 годзе на тэму бяспекі на вадзе і лёдзе выратавальнікі правялі 228 індывідуальных бясед, 59 лекцый і дакладаў, 34 практычныя заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым. Падрыхтавана 16 матросаў-выратавальнікаў. За мінулы год выратавалі 12 чалавек, папярэдзілі бяду ў 158 выпадках. У арганізацыях і на прадпрыемствах аформлена 120 інфармацыйных куткоў.
Актыўную дапамогу таварыству аказваюць начальнікі некаторых арганізацый нашага раёна. Падводзячы вынікі мінулага года, аблсаветам вырашана ўзнагародзіць найбольш актыўных. Так, 13 сакавіка старшыня раённай арганізацыі ТВВАД Анатоль Міласердаў і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі браслаўчанам Ганаровыя граматы і ўдзячныя лісты абласной арганізацыі ТВВАД. Другі год запар Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у ахове жыцця людзей на вадзе, прапаганду мэт гэтага таварыства, садзейнічанне ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўзнагароджаны старшыня СПК “Маяк Браслаўскі” Рамуальд Шукель. Удзячныя лісты ўручаны старшыні Браслаўскага райпа Людміле Бабенка і былому начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Уладзіміру Палякову.