Дзякуем за падарунак

Главное

Нашай школе для якаснай арганізацыі вучэбнага працэсу вельмі неабходны быў камп’ютар, пра што мы размясцілі аб’яву ў раённай газеце. І шчодрыя людзі знайшліся. На днях да нас завіталі прадпрымальнікі Андрэй і Таццяна Слаўнікавы, якія падарылі школе новенькі ноутбук. Настаўнікі і вучні школы вельмі ўдзячны ім за такі падарунак. Вельмі прыемна ўсведамляць, што побач з намі жывуць добрыя, шчырыя і шчодрыя людзі, якія займаюцца дабрачыннасцю.
На здымку: школьнікі асвойваюць работу з ноутбукам.

Ірына Вайткевіч, настаўніца Кансталінскай школы.
Фота аўтара.