Шахматныя баталіі

Главное Новости

Адкрытае асабіста-каманднае першынство па шахматах сярод школьнікаў прайшло 16 лютага ў Глыбокім. Усяго ў турніры прынялі ўдзел 48 аматараў, бадай, самай старажытнай гульні, у тым ліку прадстаўнікі з Браслаўскага, Пастаўскага і Докшыцкага раёнаў.
Наш раён на спаборніцтвах прадстаўлялі маладыя шахматысты з гімназіі і Замошскай школы. У выніку напружанай барацьбы каманда ў складзе М. Мацкевіча, А. Янковіча, М.Цясюля, В. Арлоўскай занялі другое месца, а ў асабістым заліку М. Мацкевічу дасталося трэцяе.
Пераможцам турніру ўручылі медалі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі каштоўныя падарункі.
У. Аляксееў, кіраўнік шахматнага гуртка.
Фота: удзельнікі турніру.