Браслаўская ідэя для Беларусі.

Главное

Перасовачная выстава-прэзентацыя праекта «100 ідэй для Беларусі», якую арганізаваў абласны камітэт БРСМ і ўпраўленне адукацыі абалвыканкама, наведала Віцебск. У экзпаціцыі было прадстаўлена каля сарака работ, якія арэыентаваны на эканомію і беражлівасць, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, удасканаленне вытворчай і навуковай галіны, сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.
У прыгожанай зале абласной філармоніі 14 лютага адбылося ўрачыстае ўшанаванне аўтараў праектаў. Сертыфікат удзельніка і віншаванні ад першага сакратара ЦК ГА БРСМ Ігара Бузоўскага атрымала вучаніца 10 класа СШ № 2 Маргарыта Каладзінская. Яе праект «Эканомія і беражлівасць вады ў быце» зацікавіў арганізатараў конкурсу сваёй актуальнасцю і прастатой у ажыццяўленні. Нагадаем, што падчас рэалізацыі праекта кропля вады для сям’і Каладзінскіх была на вагу золата. Але гэта не значыць, што эксперыментатары зусім пазбавілі сябе радасці карыстацца дасягненнямі цывілізацыі. Галоўнае было ўсведаміць, што пры эканоміі вады, зберагаеш не толькі прыродныя рэсурсы, а і свае грошы.
Пасля ўрачыстага віншавання аўтары праектаў і сакратары райкомаў БРСМ сабраліся за «круглым сталом», каб разгледзець магчымасці і шляхі рэалізацыі самых лепшых і жыццядзейсных работ.
Маргарыта Каладзінская разам са сваім кіраўніком праекта Вольгай Кузняцовай і аўтарам гэтых радкоў мелі магчымасць наведаць стылізаваны сімволікай праекта «100 ідэй для Беларусі» аўтобус «Ідэя бус», дзе азнаёміліся з матэрыяламі, здымкамі і вынікамі работ моладзі з іншых рэгіёнаў Беларусі.
У Дзень закаханых удзельнікі праекта «100 ідэй для Беларусі» арганізавалі флэш-моб. На пляцоўцы каля філармоніі з асоб моладзі было створана вялікае «жывое» сэрца як прызнанне ў каханні любімым, гораду, краіне.

Тэрэса Міцкевіч,
куратар праекта.