Больш за 10 гадоў Рыта Пятроўна Раманцэвіч працуе начальнікам аддзялення паштовай сувязі ў Дрысвятах.
Жанчына знайшла сябе ў гэтай прафесіі. Прыйшоўшы працаваць на пошту, навучылася працаваць на камп’ютары, хутка абслугоўваць кліентаў. Яна заўсёды ветліва сустрэне кліента, дапаможа выбраць тавар, падрабязна растлумачыць пра новыя паслугі.
Вяскоўцы ж добра ведаюць і паважаюць гэту жанчыну за адказнасць, добрасумленныя адносіны да працы.
Фота Таццяны Пятушкі.