Для максімальнага выкарыстання гідраэнергітычнага патэнцыялу дробных рэк Віцебскай вобласці з 1993 года вядуцца работы па аднаўленні невялікіх ГЭС. Многія з іх пабудаваны ў сярэдзіне 20 стагоддзя. На сённяшні час 7 такіх станцый атрымалі другое жыццё і ў 2012 годзе выпрацавалі 5,4 млн. кВт.г.
Па звестках БЕЛТА РУП «Віцебскэнерга» ў 2013 годзе плануе завяршыць рэканструкцыю гідраэлектрастанцыі «Богінская» на рацэ Дрысвятка Браслаўскага раёна.
Праектам прадугледжана будаўніцтва турбіннай камеры з дзвюмя гідрамоцнымі ўстаноўкамі, выніковай магутнасцю 300 кВт. Пасля завяршэння рэканструкцыі гадавая выпрацоўка электраэнергіі на станцыі складзе 1,4 млн. кВт. г.
Акрамя гэтага, на Заходняй Дзвіне вядзецца будаўніцтва каскада гідраэлектрастанцый агульнай магутнасцю 108 МВт — Віцебскай, Бешанковіцкай, Полацкай і Вернядзвінскай.
У канцы 2015 года плануецца ўвесці ў строй Полацкую, Бешанковіцкую і Верхнядзвінскую ГЭС, а Віцебскую — ў 2016 годзе.