Заслужаная ўзнагарода

Главное

Напрыканцы студзеня ў 4-ы раз у органах пагранічнай службы падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год і ўзнагародзілі дыпломамі 47 лепшых супрацоўнікаў.
На ўрачыстым мерапрыемстве таксама назвалі лепшыя падраздзяленні граніцы. Прыемна, што ў ліку ўзнагароджаных і браслаўчане. Так, самай рэзультатыўнай стала пагранічная застава “Плюсы” аддзела пагранічнай службы “Опса” Полацкага пагранатрада. На яе ўчастку ў 2012 годзе затрыманы 32 парушальнікі мяжы, зафіксавана 7 выпадкаў выяўлення кантрабанды таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.
Пагранзастава “Плюсы” – новая, па сучаснаму абсталяваная база, якая адпавядае ўсім патрабаванням і лічыцца адной з лепшых. Гэта ўзнагарода сапраўды заслужаная і стане добрым стымулам у далейшай службе.

Таццяна Пятушка.