У 2012 г. паступіла 4 155 выканаўчых дакументаў на суму 2 281 562 тыс. руб. Рэальна выканана 3 942 дакументы, з даўжнікоў спагнана 1 350 685 тысяч рублёў.
Па 254 пастановах спагнанне накладвалася на маёмасць даўжнікоў. За прымусовае выкананне кожнаму з іх давялося яшчэ расквітацца з 5 % ад выручаных за маёмасць грашыма. Гэтая лічба склала 9 458 тыс. руб.
За невыкананне патрабаванняў судовых выканаўцаў 3 галоўныя бухгалтары прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і 6 даўжнікоў за няяўку па выкліку.
За ўхіленне ад аплаты аліментаў 5 чалавек прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
У мінулым годзе судовыя выканаўцы больш актыўна прымалі такія меры па спагнанні даўгоў, як па-збаўленне правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі.
Напамінаю, што ўсе плацяжы даўжнікі уносяць самастойна. Гэта можна зрабіць у ЦРБ № 205 і яго аддзяленнях, аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк”, РВПС і яго аддзяленнях.
Плацеж пацвярджаецца адпаведным дакументам, які падаецца судоваму выканаўцу.
Іван Чарняўскі,