У канцэртнай зале «Віцебск» падчас урачыстага сходу, прысвечанага 75 гадавіне з дня ўтварэння Віцебскай вобласці, адбылася цырымонія ўшанавання лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Віншуючы лаўрэатаў конкурсу «Чалавек года Віцебшчыны», старшыня абылвыканкама Аляксандр Косінец адзначыў, што Віцебская вобласць не мае намеру здаваць лідзіруючыя пазіцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Рэгіён займае перадавыя пазіцыі па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця: валавым рэгіянальным прадукце, інавацыйным развіцці, абнаўленні асноўных фондаў, экспартна-імпартных адносінах, паляпшаюцца дэмаграфічныя паказчыкі. Упершыню за апошнія трыццаць год у 2012 годзе сабраны рэкорд-ны ўраджай збожжа — 1,4 млн.т., нарошчваецца вы-творчасць мяса і малака. Гэта дазваляе эфектыўна фарміраваць бюджэт рэгіёну, развіваць прамысловасць, аграрна-прамысловы комплекс. У мінулым годзе ў вобласці створана больш за сто новых прад-прыемстваў і вытворчасцей.
Нароўні з Віцебскам, Полацкам, Оршай, Наваполацкам прыкметна змяніліся раённыя цэнтры: Расоны, Докшыцы, Лёзна. У бягучым годзе новы выгляд набудуць Сянно і Талачын, а ў 2014 годзе маштабныя работы па добраўпарадкаванні пройдуць у Гарадку — сталіцы фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі- 2014». У вобласці актыўнымі тэмпамі ідзе мадэрнізацыя вытворчасці. У Год беражлівасці будуць задзейнічаны ўсе механізмы для рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выпуску прадукцыі, якая забяспечыць канкурэнтаздольнасць Беларусі на сусветных рынках, сказаў старшыня аблвыканкама.
«Віцебская вобласць славіцца людскім капіталам. Галоўным набыткам Беларусі з’яўляецца чалавек-працаўнік, які робіць усё, каб краіна была свабоднай і суверэннай», — падкрэсліў Аляксандр Ко-сінец.
Старшыня аблвыканкама выказаў сардэчную ўдзячнасць працаўнікам, ветэранам працы, былым кіраўнікам вобласці і раёнаў за іх уклад у развіццё рэгіёну. Паважаным лю-дзям — ветэранам, ардэнаносцам былі ўручаны ганаровыя граматы аблвыканкама. Сто работнікаў розных галін гаспадаркі, навукі, культуры ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны», сярод іх і браслаўчане — начальнік цэха па адкорме свіней СВК «Маяк Браслаўскі» Галіна Цыўнель і галоўны ўрач УАЗ «Браслаўская цэнтральная раённая бальніца» Аляксандр Макарэвіч.
ЦЫЎНЕЛЬ Галіна Сцяпанаўна
Нарадзілася ў 1968 годзе ў в. Ёдла-вічы Браслаўскага раёна.
Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1986 годзе аператарам свінагадоўчага комплексу калгаса “Маяк”. У 1989 го-дзе завочна закончыла Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, тады ж і ўзначаліла цэх па адкорме свіней.
Галіна Цыўнель з’яўляецца вопытным кіраўніком, мае добрыя арганізатарскія здольнасці, праяўляе творчы падыход да справы, валодае практычнымі навыкамі, здольная несці адказнасць за вынікі сваёй працы і падначаленых.
За 11 месяцаў мінулага года ў цэху па адкорме сярэднясутачныя прывагі выраслі да 729 г, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у вобласці, атрымана 1765,3 тоны валавой прывагі, што на 6 % вышэй за ўзровень папярэдняга года.
Г. Цыўнель выкарыстоўвае ў сваёй рабоце перадавыя тэхналогіі, пастаянна імкнецца да самаадукацыі.
Тактычная ў адносінах з падначаленымі, карыстаецца ў іх заслужаным аўтарытэтам і павагай.
МАКАРЭВІЧ Аляксандр Уладзіміравіч
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў в. Караліна Зэльвенскага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе пасля заканчэння Гро-дзенскага медінстытута.
У сістэме аховы здароўя раёна працуе з 1991 года, а з 2006 г. на пасадзе галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы. Высокія арганізатарскія здольнасці, бачанне перспектывы развіцця ўстаноў аховы здароўя, прынцыповасць і ўменне прымаць правільныя рашэнні дазваляюць павышаць якасць медыцынскага абслугоўвання жыхароў раёна. Ужо 2 гады ў нас не рэгіструюцца выпадкі дзіцячай смяротнасці, а перынатальнай — не здаралася апошнія чатыры гады.
За 11 месяцаў мінулага года нара-джальнасць у раёне ўзрасла на 4 %, а смяротнасць людзей у працаздольным узросце знізілася на 25,2 %.
Аляксандр Макарэвіч пастаянна займаецца абнаўленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы, капітальным і бягучым рамонтам устаноў.
А. Макарэвіч у 2012 годзе атрымаў званне “Чалавек года Браслаўшчыны”. Карыстаецца аўтарытэтам у калег, кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання і жыхароў раёна.