Трапілі ў “сеткі” інспектараў

Главное

За мінулы год службай аховы прыродных комплексаў НП “Браслаўскія азёры” праведзена 938 прыродаахоўных рэйдаў. 31 раз з намі выязджалі прадстаўнікі прырода- і праваахоўных службаў раёна.
У ходзе рэйдаў выяўлена 294 выпадкі парушэнняў дзеючага заканадаўства. З іх 175 прыпадае на парушэнні правілаў вядзення рыбнай гаспадаркі і рыбалоўства, 5 — палявання, 19 — лесакарыстання, 49 — пажарнай бяспекі, 46 іншых і 2 факты крадзяжу рыбы.
У браканьераў канфіскавана 3373 метры сетак, 90 “калабашак”, восці, 13 венцераў, 5 адзінак агнястрэльнай зброі, 16 кг вугра і 104 кг мяса дзічыны.
Па двух фактах браканьерства распачаты крымінальныя справы. На парушальнікаў таксама накладзена штрафаў на суму 75 600 тыс. руб і прад’яўлена іскаў за нанесены прыродзе ўрон на 7 218 тысяч рублёў.

Іван Тышкевіч,
начальнік аддзела аховы
НП “Браслаўскія азёры”.