За што плацяць бацькі ў дзіцячым садзе

Главное

Бацькі ідуць плаціць за дзіцячы сад з дзвюма плацежкамі. Па адной аплачваюць, як кажуць, “за садзік”, а па другой – за гурткі.
Штомесячная абавязковая аплата “за садзік” – гэта 40% ад харчавання дзетак. Як паведа-міла метадыст РАА Людміла Жусель, сума гэта прыкладна аднолькавая па ўсёй Беларусі. А ўсё таму, што рацыён разлічваецца ў адпаведнасці з зацвер-джанымі нормамі. У два разы менш за харчаванне плацяць толькі шматдзетныя сем’і.
Яшчэ адна абавязковая растрата для татаў і мам – расходныя сродкі для адукацыйнага працэсу. Гэта ўстаноўлена пастановай Міністэрства адукацыі №50.
Бацькі павінны, па словах Людмілы Жусель, купляць для свайго дзіцяці канцылярскія тавары, сярод якіх алоўкі, фламастары, фарбы, папера, кардон і г.д.
Усе астатнія выплаты і расходы – справа добраахвотная, якая рэалізуецца праз папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт.
Папячыцельскі савет, у які звычайна ўваходзіць па адным прадстаўніку з кожнай групы, займаецца прыцягненнем дадатковых фінансавых сродкаў для паляпшэння матэрыяльнай базы. Як паведамілі мне загадчыкі дзіцячых садоў №2 Марына Савіцкая і №3 Вольга Селязнёва, члены гэтага савета раяцца з імі, што дзецям неабходна для іх развіцця, большага камфорту. І тады ўжо самі вырашаюць, што і дзе купіць, колькі грошай са-браць з бацькоў. Паколькі ўзносы ў агульную скарбонку — справа добраахвотная, то не ўсе бацькі, як паказвае практыка, і ўносяць іх.
Яшчэ адзін бок расходаў – на патрэбы групы. У кожнай выбіраецца бацькоўскі камітэт, які на агульным бацькоўскім сходзе можа выйсці з хадайніцтвам купіць, напрыклад, для дзетак мыла, туалетную паперу, мыючыя сродкі, шторы ці што іншае ў групу. І зноў жа справа гэта добраахвотная. Але часцей за ўсё, казалі загадчыцы, бацькі з задавальненнем аказваюць дапамогу ў сваіх групах, бо кожнаму сёння вядома, што далёка не ўсім неабходным можна забяспечыць дзетак за бюджэтныя сродкі.
Асобна хочацца сказаць пра платныя гурткі. Па словах метадыста РАА Л. Жусель, у сельскай мясцовасці яны працуюць у садах у Відзах, Ахрэмаўцах і Паго-шчы. У асноўным гэта гурткі па падрыхтоўцы дзяцей да школы, харэаграфічнай накіраванасці.
А вось у садзе №3, як расказала Вольга Селязнёва, працуюць гурткі па вывучэнні англій-скай мовы, рытмікі і інтэлектуальнага развіцця. За 8 заняткаў у месяц бацькі плацяць прыблізна каля 30 тысяч рублёў. Дзеці наведваюць гэтыя гурткі з задавальненнем.
У садзе №2 дзве групы старэйшых дзяцей займаюцца ў гуртку “Развівайка”. Напярэдадні навучальнага года, па словах загадчыцы Марыны Савіцкай, выхавацелі правялі апытанне сярод бацькоў, у якіх бы гуртках хацелі займацца іх дзеці. І, на жаль, на заняткі па англійскай мове не набралася група жадаючых. Выказвалі пажаданне, каб працаваў гурток рытмікі, але ў горадзе не хапае такіх спецыя-лістаў.
Сёння наша дзяржава робіць шмат для таго, каб дашкольная адукацыя была даступна ўсім, а работнікі дашкольных садоў стараюцца даць дзецям добрае выхаванне і падрыхтаваць іх да школы. Вядома ж, не без удзелу бацькоў.

Зінаіда Палулех.