Народныя традыцыі ў межах супрацоўніцтва

Главное

Шырокі ўздым цікавасці да набыткаў нацыянальнай культуры, характэрны для апошняга часу, выклікаў адра-джэнне і развіццё шматлікіх народных традыцый і рамёстваў. Адным з асноўных накірункаў культурнай дзейнасці раёна з’яўляецца захаванне і адраджэнне культурнай спадчыны, старадаўніх песень, абрадаў і рамёстваў.
Захоўваючы гісторыю свайго краю, заўсёды цікава па-знаёміцца з самабытнымі рамёствамі і традыцыямі суседніх краін, завітаць да іх на свята або запрасіць да сябе ў госці. У кожнага народа свае традыцыі адпаведна з яго характарам, ладам жыцця, прыроднымі ўмовамі, звычаямі.
Браслаў і Рэзэкнэ даўно звязваюць добрыя сяброў-скія адносіны, якія плённа развіваюцца дзякуючы пагадненню аб супрацоўніцтве паміж Браслаўскім выканкамам і Рэзэкненскай краявой думай. А з сакавіка мінулага года рэалізуецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Захаванне і адраджэнне культурна-гістарычнай спадчыны Рэзэкненскага і Браслаўскага раёнаў”, ці “След у гісторыі”. Ён распрацаваны Рэзэкненскай гарадской думай сумесна з Браслаўскім аддзелам культуры і раённым аб’-яднаннем музеяў.
Са сродкаў сумеснага праекта частковую фінансавую дапамогу атрымала свята сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”, у якім разам з рыцарскімі клубамі прымалі ўдзел майстры і танцавальны гурт “Важы”. У сваю чаргу, майстры народнага клуба “Ля возера” і народны танцавальны калектыў народнай песні Ахрэмаўскага цэнтра нацыянальнай культуры “Сябрына” былі ўдзельнікамі святочнага кірмашу ў латвійскіх суседзяў.
Удзел у святах, конкурсах, фестывалях розных узроўняў патрабуюць не толькі майстэрства ад самадзейных калектываў, але і прафесійнай музычнай апрацоўкі, прыгожых касцюмаў. На гэта патрэбны значныя грашовыя сродкі. Удзел у праекце дазволіў аддзелу культуры купіць 20 касцюмаў і абутак для народнага калектыву.
А дзеля папулярызацыі творчасці спевакоў Браслаўшчыны вядзецца запіс іх песень у прафесійнай студыі беларускага кампазітара Святаслава Пазняка.
У межах праекта “След у гісторыі” і ў бягучым годзе плануецца правесці шэраг адукацыйных мерапрыемстваў. Сярод іх мастацкі і ганчарны пленэры ў г.Рэзэкнэ, дзе адбудуцца майстар-класы з удзелам латвійскіх і беларускіх майстроў.
Пленэр па ткацтве пройдзе ў г.Браславе 16-17 сакавіка. Падчас яго адбудзецца экскурсія “Традыцыйнае ткацтва на Браслаўшчыне”, выступленне “Выкарыстанне паясоў у традыцыйнай беларускай культуры”, двухдзённы практыкум “Ткацтва паясоў і закладак на дошчачках”. Завершыць пленэр выстава створаных за гэты час вырабаў.
Удзел у праекце дазволіць таксама папоўніць матэрыяльную базу музейнага аб’яднання і зрабіць яго больш прывабным для жыхароў і гасцей г.Браслава.

Галіна Караткова,
начальнік аддзела