У Беларусі закончыўся Год кнігі. Ён быў насычаны рознымі цікавымі мерапрыемствамі і акцыямі, каб павысіць статус кнігі сярод розных катэгорый чытачоў.
Актыўнасць праявілі і многія карыстальнікі бібліятэк, якія ўдзельнічалі ў акцыі “Падары кнігу бібліятэцы”. Са сваіх асабістых бібліятэк кнігі ў фонд ЦБС прынеслі А. Гембіцкі, Т. Далецкая, Т. Лук’янец, Т. Маслякова, Л. Лемяшонак, Л. Дышлевіч, Б. Лысы, З. Кандраценка, Б. Ёдчык, І. Угарэнка і многія іншыя. Браслаўскай дзіцячай бібліятэцы выданні падарылі А. Брэская, А. Федуноў, Іказненскай бібліятэцы – М. Ставіцкая, В. Хадаронак, Відзаўскай – Т. Ракель.
Чытачы-падлеткі Барунскай бібліятэкі атрымалі ў падарунак часопісы ад сваёй зямлячкі —студэнткі Л. Дзярук.
Гэта далёка не поўны пералік людзей, якія падзяліліся добрай літаратурай з бібліятэкамі. Дзякуем вам, нашы памочнікі, і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва.
Вольга Ляснеўская,
дырэктар ЦБС.