У пачатку года заўжды падводзіцца рыса пад годам мінулым і акрэсліваюцца планы на наступны. Нядаўна падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці, адзначылі лепшых супрацоўнікаў і паставілі задачы на год бягучы на аператыўным сходзе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў.
Начальнік РАУС Вяча-слаў Грышчанка, аналізуючы вынікі работы аддзела, адразу адзначыў, што летась удалося стабілізаваць і значна палепшыць крымі-нагенную абстаноўку, забяспечыць ахову грамад-скага парадку. Пастаўленыя перад асабовым складам аддзела задачы па цесным узаемадзеянні з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, распаўсюджванні тэматычных лістовак, прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх і су-дзімых былі выкананы і далі станоўчыя вынікі. А апытанне, якое праводзілася сярод жыхароў раёна, канстатавала высокі ўзровень даверу насельніцтва да праваахоўных органаў.
Усяго за мінулы год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 175 злачынстваў, што на 18,6% менш, чым у 2011 годзе. З іх па лініі крымінальнага вышуку – 110, 1 – лініі нораваў, 4 – эканамічныя і 48 па лініі іншых службаў. Такім чынам, тэндэнцыя зніжэння злачыннасці, якая намецілася з 2005 года, працягваецца і зараз, а яе ўзровень на кожныя дзесяць тысяч насельніцтва на працягу апошніх сямі гадоў самы нізкі ў вобласці.
Супрацоўнікам РАУС удалося дабіцца зніжэння колькасці крадзяжоў, не дапушчана грабяжоў і ма-хлярства. Але, на жаль, хоць і нязначна (з 12 да 13), але ўзрасла колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, адно з якіх не раскрыта, здарыліся забойства і разбой. За справаздачны перыяд 54,9% злачынстваў па лініі кры-мінальнага вышуку раскрыты.
Недастаткова намаганняў, лічыць В. Грышчанка, прыклалі адпаведныя службы ў барацьбе з правапарушэннямі ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў і эканамічнымі злачынствамі. Таму ім трэба яшчэ раз перагледзець свае падыходы, а магчыма, і кардынальна памяняць дзейнасць.
Пад асаблівай увагай знаходзіцца стан дарожнай бяспекі. У 2012 годзе супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 4550 парушэнняў ПДР. Затрыманы 173 нецвярозыя вадзіцелі (тры ДТЗ адбыліся па іх віне), 1427 пакараны за перавышэнне хуткасці.
Падрабязна пра вынікі работы за мінулы год і планы на бягучы расказалі кіраўнікі падраздзяленняў РАУС, свае меркаванні наконт крымінагеннай сітуацыі ў раёне выказалі і за-прошаныя на сход прадстаўнікі з Міністэрства і ўпраўлення ўнутраных спраў, начальнік раённага аддзела следчага камітэта і пракурор раёна.
У прыватнасці, начальнік аддзела апера-тыўна-дзяжурнай службы УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Кісляк заўважыў:
— Чарговы раз супрацоўнікі Браслаўскага РАУС пацвердзілі свой прафесіяналізм: добрая раскрывальнасць злачынстваў, змяншэнне крадзяжоў, выніковая прафілактычная работа і ўзрастаючы давер насельніцтва да работнікаў міліцыі — гэта дарагога варта. Таму па выніках 2012 года Браслаўскі РАУС сярод лепшых у вобласці.
Не абышлося і без урачыстасцей. Так, граматамі УУС адзначаны старшы ўчастковы інспектар міліцыі Павел Лабуць (на здымку) і начальнік аддзялення ДАІ Віктар Сухаверскі, падзячныя лісты атрымалі старшы эксперт экспертна-крыміналістычнай групы Аляксандр Канстанціновіч і міліцыянер-вадзіцель АДС Віталь Маслоўскі, нагрудным знакам “За самаадданую службу” 2 ступені ўзнагароджаны начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Павел Чэпуль.
Таццяна Пятушка.