Categories: Главное

Больш за паўстагоддзя разам

Яніна Станіславаўна і Георгій Фаміч Мацукі з Опсы разам па жыцці крочаць вось ужо 52 гады. Але ж да сённяшняга дня ў вачах гэтых людзей не згасла іскарка кахання, якая ўспыхнула так даўно, і не знікла пачуццё павагі адзін да аднаго, якія яны беражліва нясуць праз усе гады сумеснага жыцця. У гэтым нядаўна змагла ўпэўніцца пры асабістай сустрэчы з імі.
Яніна і Георгій ўдала паджартоўвалі і расказвалі пра сваё жыццё. А выдалася яно ў абодвух нялёгкім. Асабліва цяжкім было дзяцінства ў Георгія. Нарадзіўся ён у 1936 годзе. Сям’я жыла бедна, расціла чатырох сыноў. А тут яшчэ неўзабаве і вайна. Пра голад і холад мужчына ведае не з кніжак ды кінафільмаў. У такія малыя гады на свае вочы бачыў, як гарэла з жыхарамі вёска Баравыя, што на Казяншчыне, як з голаду паміралі два родныя браты. Луста хлеба была найлепшым пачастункам.
Зусім хлопчыкам яму давялося пасвіць у заможных людзей кароў, авечак. Аднойчы гаспадар паабяцаў за работу пуд зерня. І трэба ж было такому здарыцца, што бандыты скралі з атары адну авечку. Замест аплаты за работу ён яшчэ і наганяй атрымаў.
Лёс гэтага чалавека ўвогуле складваўся па арыгінальным сцэнарыі. Аднак, як прызнаецца сам, на яго шляху сустракалася шмат добрых людзей.
Паехаў ён паступаць у Мінск на кінамеханіка. Не ўзялі. Выйшаў на вуліцу і плача. Падыходзіць мужчына, распытаў, што ды як. Хлопец і расказаў пра сваю бяду. А той яму: “Едзь па гэтым адрасе, там табе дапамогуць”, і даў яшчэ грошай на білет.
— Прыехаў, — кажа Георгій Фаміч, — а там вялікі дом, на ўваходзе міліцыянер, які не пускае. Аднак потым ахоўнік некаму патэлефанаваў і прапанаваў прайсці.
У кабінеце за шырокім сталом сядзеў чыноўнік, які выслухаў хлопца, зрабіў некалькі званкоў і сказаў: “Ты залічаны ў вучылішча, і экзамены здаваць не трэба”. А быў гэта сам міністр культуры Беларусі Кісялёў.
Вывучыўся хлопец на кінамеханіка, але на гэтым яго прыгоды не закончыліся. Лёс закінуў у Сібір на лесанарыхтоўку, пазней была цаліна. Не хутка ён трапіў у Опсу пасля такіх падарожжаў. Але ж менавіта тут сустрэў сваю прыгажуню Яніну.
Памяшканне, дзе хлопец круціў кінастужкі, размяшчалася насупраць швейнай майстэрні, у якой працавала дзяўчына. І як жартуюць сёння, глядзелі адзін на аднаго акно ў акно. А вечарам сустракаліся на кінасеансах ці ў клубе на танцах. Заляцанні і сустрэчы закончыліся шлюбам.
Яніна стала вернай спадарожніцай і памочніцай Георгію, дапамагала прадаваць білеты і дэманстраваць кінафільмы. На матацыкле яны разам ездзілі з вёскі ў вёску, бо кінафільмы тады карысталіся вялікай папулярнасцю і заўсёды збіралі шмат гледачоў.
— Пасля такога расказу мужа мне дадаць няма што. Працавала швачкай, даяркай, глядзела за дзецьмі, увіхалася па хатняй гаспадарцы. Вось такое маё жаночае шчасце, кажа Яніна Станіславаўна.
Мацукі выхавалі двух дзяцей, маюць чацвёра ўнукаў і праўнучку.
Калі я пацікавілася пра сакрэт іх сямейнага шчасця, яны адказалі: “Трэба разумець, паважаць і ўступаць. А яшчэ – часцей прыкусіць язык, каб на нервах не сапсаваць адносіны, бо потым можна будзе пра гэта моцна пашкадаваць”.

Зінаіда Палулех.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

22 часа ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

23 часа ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

23 часа ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

23 часа ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

23 часа ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

23 часа ago