Categories: Главное

Дом шукае жыльцоў

У Браслаўскім раёне па стане на 1 лістапада бягучага года жывуць 189 дзяцей-сірот, большасць з іх – у Друйскім дзіцячым доме і Опсаўскай школе-інтэрнаце, 96 і 46 дзетак адпаведна. Яшчэ 11 сірот навучаюцца ў Відзаўскім каледжы. 36 дзяцей выхоўваюцца ў замяшчальных сем’ях. Трэба адзначыць, што з агульнай колькасці дзяцей-сірот толькі 13% сапраўды не маюць бацькоў. Астатнія ж, так званыя сацыяльныя сіроты.
Але сёння ў дарослых ёсць магчымасць зрабіць дзетак больш шчаслівымі, падарыць ім цяпло сямейнага ачага і бацькоўскі клопат. Сучасныя рэаліі такія, што ў апошні час у Беларусі перавага надаецца сямейным формам выхавання. Да 2016 года дзіцячыя дамы ў іх традыцыйнай форме павінны саступіць месца выхаваўчым установам сямейнага тыпу.
Дзіцячы дом сямейнага тыпу – адна з форм змяшчэння ў сям’ю дзяцей, якія па розных прычынах засталіся без бацькоў. Ён мае статус установы адукацыі і знаходзіцца на балансе аддзела адукацыі. Можа быць створаны ў форме асобнай сям’і або ўваходзіць у склад дзіцячай вёскі. Сям’я знаходзіцца на поўным дзяржзабеспячэнні і выхоўвае не менш за пяцёра дзяцей-сірот. Пры гэтым бацькі-выхавальнікі заключаюць з аддзелам адукацыі працоўны дагавор, атрымліваюць зарплату і сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя працоўным кодэксам. Агульная колькасць дзяцей у дзіцячым доме не перавышае, як правіла, дзесяці чалавек з улікам родных дзяцей бацькоў-выхавальнікаў. Пры падборы кандыдатаў на месца выхавальнікаў перавага надаецца поўным сем’ям, у якіх бацькі маюць псіхалагічную, педагагічную або медыцынскую адукацыю. Магчымы варыянты стварэння дзіцячага дома адзінокімі жанчынамі, якія вырашылі прысвяціць сябе выхаванню дзяцей.
За дзіцяці, які накіроўваецца ў такую ўстанову, захоўваюцца імя, імя па бацьку, прозвішча, а таксама права на зносіны з біялагічнымі бацькамі і ўз’яднанне з імі ў выпадку аднаўлення іх бацькоўскіх правоў.
Для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ўстанаўліваюцца нормы матэрыяльнага забеспячэння і льготы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
У пасёлку Відзы ўзводзіцца першы на Браслаўшчыне дзіцячы дом сямейнага тыпу. Будаўніцтва двухпавярховага катэджа вядзецца з канца верасня і фінансуецца за кошт бюджэтных сродкаў, выдаткаваных па прэзідэнцкай праграме “Дзеці Беларусі” ў памеры больш за 1 млрд. 205 млн. рублёў. Работы даверылі полацкім спецыялістам. Увядзенне будынку ў эксплуатацыю плануецца не пазней, як да канца бягучага года.
У сувязі з гэтым аддзел адукацыі райвыканкама шукае кандыдатаў на ролю сям’і для новай установы. Асноўныя патрабаванні: дзеяздольнасць, узрост ад 25 гадоў, жаданне займацца выхаваннем дзяцей. Даведкі можна атрымаць у сектары аховы дзяцінства аддзела адукацыі райвыканкама і па тэлефоне 2-22-47. Станьце бацькамі не толькі па прызванні, але і па прафесіі.
Вячаслаў Каладынскі.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

1 час ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

2 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

2 часа ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

8 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

9 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

9 часов ago