Categories: Новости

У Заборных Гумнах адкрыўся новы дзіцячы садок (фота)

На адным з бацькоўскіх сходаў у былой Браслаўскай базавай школе бацькі выказалі пажаданне, каб у раёне Заборных Гумнаў з’явіўся дзіцячы сад. Раён гэты перспектыўны, тут жыве шмат маладых сямей, у якіх, вядома ж, ёсць дзеці. Гэту ініцыятыву пачулі і падтрымалі ў райвыканкаме, раённым аддзеле адукацыі. І вось 24 кастрычніка на ўрачыстасць з нагоды адкрыцця новага садка сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, дзеці пачатковай школы, першыя выхаванцы дзіцячага садка і іх бацькі.
Вітаючы ўсіх, старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў зазначыў, што хоць і нялёгка было знайсці фінансавыя сродкі на рэканструкцыю аднаго з будынкаў былой школы пад сад, але іх знайшлі. І дзеці атрымалі ў падарунак цудоўныя пакоі для гульняў і сну, дзе ўсе прадметы інтэр’еру новыя і сучасныя. Словам, дзеткам створана ўсё для ўтульнасці і камфортнасці. Выхавальнікам ён пажадаў паслухмяных дзяцей, а бацькам малых – з задавальненнем кожны дзень весці ў гэтую ўстанову сваіх сыноў і дачок.
Начальнік аддзела адукацыі Іван Абаровіч выказаў цёплыя словы ўдзячнасці падрадчыкам, будаўнікам “Рытора” , асабіста дырэктару арганізацыі Аляксандру Дарожку за разуменне і добрую якасць выкананых работ.
Усяго на рамонт гэтага дзіцячага сада з раённага бюджэту затрачана 360 млн. руб. Цяпер, тут ёсць водаправод, каналізацыя, паравое ацяпленне. Разлічаны садок на 24 дзіця. Сёння ёсць яшчэ і вакантныя месцы.
Вітаючы гасцей, дырэктар школы-сада Вікторыя Атрашкевіч, падкрэсліла, што дарослыя будуць старацца, каб дзеці адчувалі сябе ў гэтым доме, як у родным, былі ахутаны цяплом і ўвагай, а бацькі не хваляваліся пра сваіх малых, што тыя абдзелены ўвагай.
Завіталі на свята і казачныя героі — Мядзведзь і Маша. Яны з задавальненнем пазнаёміліся з дзецьмі, пажартавалі разам з імі.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта маленькім выхаванцам былі перададзены падарункі з нагоды наваселля – цацкі, за што яны і іх бацькі шчыра дзякавалі мясцовай уладзе.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago