Categories: Главное

Віцэ-міс спажывецкай кааперацыі стала Валянціна Туляева

Конкурс грацыі і прыгажосці “Міс Спажыўкааперацыя” праходзіць у нашай вобласці каторы год запар. І браслаўчане пастаянна прымаюць у ім удзел. Шчыра кажучы, у нашым райпа працуе нямала не толькі прыгожых, але і рознабакова цікавых дзяўчат, якія могуць пакараць сваёй абаяльнасцю не толькі пакупнікоў, але і членаў кампетэнтнага журы.
Сёлета на конкурсе наш раён прадстаўляла работніца Браслаўскага харчгандлю райпа Валянціна Туляева.
Дзяўчына нарадзілася і жыве на Браслаўшчыне, у вёсцы Рубеж. У гандлі працуюць яе маці і бацька. Валянціна таксама не вагалася з выбарам прафесіі. Пайшла па іх слядах. І ніколькі пра гэта не шкадуе. Напачатку закончыла Віцебскае ПТВ па спецыяльнасці, а цяпер вучыцца завочна ў Віцебскім універсітэце імя Машэрава. У час вучобы ў вучылішчы два гады запар наведвала тэатр моды. Вось адкуль у яе і паходка, як у сапраўднай мадэлі, і грацыя, якімі яна пакарыла абласное журы.
На фоне 20 удзельніц конкурсу, наша Валянціна выглядала проста цудоўна. Яна з годнасцю дэманстравала сваю візітку, маладзёжны касцюм, танцавала. Вельмі спадабалася ўсім яе дэфіле ў купальніку і вячэрнім уборы.
В. Туляева ўступіла першынство толькі сваёй калезе з Віцебска. Ёй жа дасталося званне “Віцэ-міс Спажыўкааперацыя”.
Дамоў Валянціна вярталася не толькі з прыўзнятым настроем, а і з мноствам падарункаў, у ліку якіх пыласос, кававарка, параварка, прызы ад спонсараў мерапрыемства Віцебскага камбіната “Віцьба”, Віцебскага лікёра-водачнага завода, прадпрыемства “Сем кантынентаў” і інш.
Конкурс стаў сапраўдным святам прыгажосці, на якім перад шматлікімі поглядамі і прыхільнікамі спажывецкай кааперацыі зіхацелі маладосць, грацыя і абаяльнасць.
Цяпер Валянціна рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе, дзе ўжо будзе абараняць гонар спажывецкай кааперацыі не толькі нашага раёна, але і вобласці. Пажадаем ёй удачы і перамог.
Зінаіда Палулех.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

6 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

7 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

8 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

8 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

8 часов ago