Categories: Новости

Віншуем работнікаў РАНС з Днём пажарнай службы!

Каб своечасова прыйсці на дапамогу людзям, самому трэба быць загартаваным, вынослівым, мужным, спраўляцца з напружаным рэжымам. Таму пажарным можа стаць толькі той чалавек, для якога выратаванне людзей і ўтаймаванне агню не проста прафесія, а справа жыцця.
Такой думкі прытрымліваецца і ўвесь склад пажарнага каравула аддзела па надзвычайных сітуацыях. Кожнага з іх сюды прывяла свая дарога, але яны не шукалі лёгкіх шляхоў, калі звязвалі свой лёс са складанай службай пажарнага.
Ад зладжаных дзеянняў сямі чалавек – начальніка каравула Івана Белуся, камандзіра аддзялення Міхаіла Лабуця, старшага пажарнага Івана Сідарэнкі, пажарнага Аляксандра Кардэля, вадзіцеляў Віталія Лапко і Уладзіміра Гродзя, дыспетчара Расціслава Стэльмачонка – залежыць, як хутка яны спрацуюць і змогуць ліквідаваць небяспеку, выратуюць людзей.
Толькі з пачатку гэтага года на тэрыторыі раёна адбыліся 23 пажары, загінулі 7 чалавек, многія з іх ліквідаваў і каравул Івана Белуся, пажарныя выратавалі не аднаго чалавека.
Адны трапілі ў каманду нядаўна, другія працуюць даволі доўга. Так, Аляксандр Кардэль пажарным працуе толькі 1,5 года. З дзяцінства перад хлопцам быў добры прыклад яго бацькі, які сваё жыццё аддаў службе ў РАНС. І Аляксандр, не баючыся выпрабаванняў, пайшоў па яго шляху, аб чым ніколькі не шкадуе.
— Работа пажарных патрабуе вынослівасці, кемлівасці, хуткай рэакцыі і практычна поўнай адсутнасці страху ў моманты ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, барацьбы з вогненным ворагам. Аднак гэтага недастаткова: выратавальнікамі ідуць служыць людзі з добрым і смелым сэрцам, неабыякавыя да бяды і болю іншых. Выратавальнік — гэта не работа, а стан душы, прызванне, лёс, – дзеліцца думкамі выконваючы абавязкі начальніка каравула Міхаіл Лабуць. – Дзяжурым мы суткі праз двое. Часам бывае і так, што на дзяжурства прыходзіцца да 7 выклікаў, не паспееш вярнуцца з аднаго, як тут жа адпраўляешся на другі. Нават калі іх няма, не сядзім без справы, праводзім трэніроўкі і заняткі. У нашы абавязкі таксама ўваходзіць утрыманне ў выдатным стане тэхнікі. Фізічная і псіхалагічная падрыхтоўка ў нашых байцоў даволі трывалая, дзеянні мы адпрацоўваем да аўтаматызму, таму страх прыходзіць ужо пасля таго, як перамаглі полымя.
Міхаіл Лабуць у пажарнай службе не навічок. Амаль 22 гады працуе ў РАНС, бачыў не адзін дзясятак пажараў, не раз даводзілася ратаваць людзей з полымя. Пасля арміі вырашыў паспрабаваць сябе ў пажарнай службе. Тады нават сам не думаў, што прафесія настолькі яму спадабаецца. Міхаіл удзельнічаў у ліквідаванні пажару на рынку ў ліпеню мінулага года, зімой давялося з агню выносіць жанчыну-інваліда. І гэта толькі апошнія выпадкі, іх за гады працы ў Міхаіла было шмат, але ўспамінаць пра іх заўсёды цяжка.
Маштабныя надзвычайныя сітуацыі здараюцца не часта, аднак дапамога пажарных можа спатрэбіцца і ў звычайных бытавых сітуацыях, напрыклад, калі патрэбна выратаваць рыбака, які праваліўся пад лёд, ці дапамагчы ахвярам дарожна-транспартнага здарэння. Таму каравул заўсёды напагатове, каб у любы час прыйсці на дапамогу.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

6 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

7 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

8 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

8 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

8 часов ago