Школьнікі Браслаўскага раёна адкрылі турыстычны сезон

Новости
Победители

Традыцыйна ў пачатку чэрвеня турыстычны сезон адкрывае раённы злёт школьнікаў, арганізатарам якога ўжо шмат гадоў выступае Цэнтр дзяцей і моладзі.
Такія спаборніцтвы праводзяцца з мэтай развіцця і папулярызацыі розных відаў турызму і спорту, павышэння турысцкага і спартыўнага майстэрства школьнікаў.

Тое, што ў школах раёна развіваюць турызм, падкрэслівае і рэкордная колькасць каманд-удзельніц, якія сабраліся ў гэтым годзе на турыстычны злёт. Сваіх прадстаўнікоў выставілі 20 устаноў адукацыі і Друйскі дзіцячы дом.

Турыстычная стаянка «Окменица» на два дні ператварылася ў месца спаборніцтваў аматараў турызму. Так, ад кожнай каманды выступалі 6 чалавек старэйшай і сярэдняй груп. Ім неабходна было пераадолець доўгую і кароткую паласу перашкод, прайсці арыентаванне, годна выступіць у мастацкай самадзейнасці і «выпусціць» сваю газету «Будні злёту».
Увечары першага дня пасля складанай паласы перашкод і арыентавання школьнікаў чакаў конкурс мастацкай самадзейнасці. Дзеці настолькі добра падрыхтаваліся да яго, прывезлі з сабой нават гітары, што журы доўга вырашала і спрачалася, хто ж з іх лепшы.

У агульнакамандным заліку сярод сярэдніх школ трэцяе месца заваявала гімназія, другой стала каманда Слабодкаўскага школы, а перамаглі вучні з Ахрэмаўцы. Сярод базавых трэцяе месца ў Замошской школы, другое ў каманды з Чэрнева, а лідэрамі сталі вучні Консталинской школы.

Татьяна Петушко.
Фото автора.