У Браславе можна будзе наведаць выстаўку сабак

Главное

Паважаныя браслаўчане і госці горада. Запрашаем вас наведаць выстаўку сабак розных парод “Кубак Браслава 2012”. Пачнецца яна ў нядзелю, 17 чэрвеня, у 12 гадзін на гарадскім стадыёне.
Падчас выстаўкі будуць праходзіць чэмпіянат мопсаў, рэспубліканская выстаўка шнаўцэраў, пінчараў, йоркшырскіх тэр’ераў, рэгіянальная выстаўка сабак усіх парод.
Каб пазмагацца за “Кубак Браслава 2012” удзельнікі мерапрыемства сабяруцца з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі і Беларусі.
Жадаючыя прыняць удзел у выстаўцы павінны папярэдне зарэгістравацца да 14 чэрвеня. Даведкі можна атрымаць па тэлефонах 5183011 і 35-1-46.
Гледачам уваход вольны. Прыходзьце на выстаўку, не пашкадуеце.
Валянціна Ермалёнак,
рэгіянальны прадстаўнік БКА “Альба Рос”.