Categories: Главное

Самыя заўзятыя прыхільнікі спорта жывуць у Браславе!

Упэўнена, што тыя людзі, якія ведаюць сям’ю браслаўчан Кацярыну і Юрыя Шакеляў, ад душы парадаваліся, калі даведаліся, што іх сядзіба “На ўзлеску” ў абласным конкурсе “Лепшая аграэкасядзіба Віцебскай вобласці — 2011” заняла першае месца ў намінацыі “Здаровы лад жыцця”. Такая высокая ацэнка іх дзейнасці ў аграбізнесе заслужаная. Па-першае, муж і жонка — самі прыхільнікі і прапагандысты менавіта такога ладу жыцця, з дзяцінства прывіваюць яго і сыну Глебу. Па-другое, і сярод адпачываючых сваіх кліентаў жадаюць бачыць людзей без шкодных звычак, якія ўмеюць і любяць бавіць вольны час не з келіхам гарэлкі ці віна ў руках, а з тэніснай ракеткай ці баскетбольным мячом.

Дарэчы, сваім гасцям Шакелі прапануюць карысную для здароўя лазню з водарнай парай, а для актыўнага адпачынку – баскетбольны шчыт, мячы, дроцікі, бадмінтон,  ракеткі.

Аграэкасядзіба “На ўзлеску” разлічана ў першую чаргу на сямейны адпачынак. Тут шмат забаў для дзяцей – мазаікі, канструктары, арэлі, нават маленькі батут. Для падлеткаў гаспадары прадугледзелі ролікавыя канькі, скейтборды, мікра – аўтамабілі.

Глеб Шакель

І гэта яшчэ не ўсё, чым прыемна здзівіла сям’я Шакеляў. Яны заўзятыя аматары розных спаборніцтваў у суседніх Літве, Латвіі, у Эстоніі, Беларусі па трыятлоне. Ім  па сіле такія віды спорту, як лыжны, веласіпедны, бег, плаванне. І ўсюды разам з бацькамі Глеб. Яму не  было яшчэ і 4 гадоў, як ужо ўдзельнічаў у лыжных гонках і ў сваёй узроставай групе стаў пераможцам. Сямейная скарбонка Шакеляў налічвае не адзін дзясятак розных медалёў, кубкаў. Усе трое яны з задавальненнем расказваюць пра сваё захапленне і падарожжы.

Кацярына і Юрый разам 25 гадоў, нядаўна адзначылі сярэбранае вяселле. Юрый родам з  Браслаўшчыны, Кацярына – з Украіны. У савецкія часы іх разам звязаў лёс у Даўгаўпілсе. Аднадумцы ў сваіх памкненнях, прыхільнасцях, акуратысты па натуры (вакол сядзібы парадак проста ідэальны) яны крочаць па жыцці ў ладзе і згодзе. Свае ж адносіны будуюць найперш  на каханні і даверы адзін да аднаго.

У Шакеляў шмат планаў наконт прывіцця людзям здаровага ладу жыцця, прытым  у асноўным гэта датычыць тых, хто яшчэ не паспеў паспрабаваць піва ці выкурыць сваю першую цыгарэту. Вось і 16 мая хочуць правесці для школьнікаў спаборніцтвы на веласіпедах. А ўвогуле мараць пра лыжа-ролерную і біятлонную  трасу ў Браславе ў раёне Заборных Гумнаў і пра басейн. Па тым, з якім натхненнем і энтузіязмам яны пра гэта расказвалі, можна думаць, што з іх удзелам гэтыя мары стануць рэальнасцю.

Акурат у дзень майго наведвання Шакеляў  у іх адпачывалі Віка і Дзмітрый з Масквы. Маладая пара ўжо не першы раз на Браслаўшчыне. Яны расказалі, што  ў захапленні ад непаўторнасці прыроды, азёр і , безумоўна, ад гасціннасці і ветлівасці гаспадароў, якія не толькі клапоцяцца па- гаспадарску пра сваіх кліентаў, а і нярэдка пестуюць іх прысмакамі нацыянальнай кухні.

Тэкст  і фота Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago