Як і заўсёды, працаўнікі сельскай гаспадаркі займаліся сваімі будзённымі справамі: сеялі яравыя культуры, даглядалі жывёлу. У горадзе ж асноўная маса рабочай сілы была накіравана на добраўпарадкаванне замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі тэрыторый. Ва ўсіх сельскіх Саветах дэпутатаў прыбіралі могілкі, наводзілі парадак ля помнікаў загінуўшым абаронцам нашай Айчыны, у скверах.
Самы шматлюдны атрад добраахвотных удзельнікаў суботніка – школьнікі. Напрыклад, навучэнцы СШ №2 прыбіралі схіл гары, якая прымыкае да вул. Булойчыка, першай школы наводзілі парадак на стадыёне і вуліцы Садовай, базавай школы – у лесе і вакол будынкаў сваёй навучальнай установы. Гімназісты прыбіралі гарадскі парк, саджалі дрэвы ля аўтастанцыі. Дарэчы, разам з вучнямі гімназіі ўладкоўваў сквер і старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, што надавала гімназістам асаблівы настрой.
У час рэйду па горадзе сфатаграфаваў, як працаўнікі хлебазавода прыбіралі вул. Дзяржынскага, гаргаза ўладкоўвалі сквер насупраць адміністрацыйнага будынка, дзе пасадзілі чырвоныя дубы.
І ўсё ж, бадай, самы значны ўклад у абнаўленне горада ўнеслі нашы камунальнікі. Працаўнікі гэтай арганізацыі фарбавалі агароджы і бардзюры, садзілі дрэвы ў скверы на вул. Кастрычніка, разам з калегамі з ДРБУ-142 клалі плітку на тратуарах па вул. Дзяржынскага, займаліся ямкавым рамонтам вуліц, добраўпарадкавалі яўрэйскія могілкі.
Такім чынам, можна смела сказаць, што, мовячы стылем савецкіх часоў, “свята камуністычнай працы” браслаўчане адзначылі дастойна: унеслі свой уклад у фонд рэспубліканскага суботніка, а галоўнае – упрыгожылі нашы населеныя пункты.
Тэкст і фота
Аляксандра Азевіча.
Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…
На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…
Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…
Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…
На критическую публикацию «Извечные вопросы: кто виноват и что делать?» в «Браславской звезде» (№ 21…
Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…