Categories: Главное

Тэатр мініяцюр «Покер» адзначыў сваё пяцігоддзе (фота)

Мяркую, што кожны з нас хоць бы адзін раз у жыцці быў у тэатры, перажываў з акцёрамі радасць і гора, разам з імі смяяўся і плакаў. Не скажу, што была падстава плакаць на юбілейным вечары тэатра мініяцюр “Покер”, што адбыўся ў мінулую нядзелю, а вось пасмяяцца можна было ад душы.
Здавалася б, для дзіцяці, якому ўсяго 5 гадоў, такі ўзрост мала што азначае. А творчы калектыў за такі непрацяглы час змог дабіцца ўжо пэўных поспехаў. “Покер” стварыў нямала яркіх і запамінальных нумароў, з якімі выступаў не толькі на сцэне раённага Дома культуры, а прымаў удзел у фестывалях абласнога ўзроўню і ўздымаўся неаднойчы на высокія прыступкі п’эдэстала.
У 2007 годзе таленавітая чацвёрка ў складзе Яўгена Набеева, Святланы Кажапенькі, Віталя Барткевіча, Мікалая Сцяпанава вырашыла аб’яднацца ў калектыў, які б працаваў у жанры “Лицедеев”, аднак меў бы свой стыль і твар. Так яно і атрымалася. Першыя выступленні прайшлі на ўра. Праз год у калектыў прыйшлі Сяргей Яроцкі і Аляксандр Александроў, абодва са сваімі непараўнальнымі акцёрскімі здольнасцямі і вобразамі.
Тэатр мініяцюр неаднойчы мяняў свой склад, аднак непаўторнай заставалася задача, якая стаяла перад калектывам, — даставіць задавальненне гледачам, што ў яго выдатна і атрымліваецца. І ў юбілейны вечар, хоць ён і праходзіў у дзень праваслаўнага Вялікадня, на сустрэчу з любімымі акцёрамі прыйшло нямала гледачоў. Праўда, варта зазначыць, што былі ў асноўным сярод іх знаёмыя, сябры, аўдыторыя ў асноўным падабралася маладзёжная.
Ніхто не шкадаваў сваіх далоняў для апладысментаў.
Усе акцёры тэатра мініяцюр, сённяшнія і былыя, атрымалі ўзнагароды ад намесніка старшыні райвыканкама Іны Лысенкі.
Вельмі прыемна было бачыць на сцэне з браслаўскімі артыстамі і Віталя Барткевіча, які стаяў ля вытокаў стварэння калектыву.
Паўтары гадзіны прадстаўлення праляцелі неяк імгненна, прытым толькі на станоўчых эмоцыях. Мінулы і сёлетні год для калектыву “Покера” быў адзначаны не адной узнагародай, і ў маі яго запрасілі прыняць удзел у фестывалі масак у Даўгаўпілсе. Мяркую, што і там яны атрымаюць шмат апладысментаў.

Тэкст і фота
Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

6 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

6 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

7 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

12 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

13 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

14 часов ago