Categories: Новости

Некалькі дзён з жыцця этнамузычнага лагера ў Браславе (фота, відэа)

На базе браслаўскай музычнай школы на працягу тыдня праходзіў міжнародны этнамузычны лагер. Цэлых шэсць дзён музыканты з Беларусі, Літвы і Латвіі абменьваліся вопытам, развучвалі народныя мелодыі, каб потым зладзіць грандыёзны агульны канцэрт на сцэне Дома культуры.

У класах займаліся прафесійныя выканаўцы і аматары, а таксама тыя, хто ўвогуле ніколі не граў на музычных інструментах. Але ўсяго за некалькі дзён удзельнікі лагера развучылі шмат народных песень, авалодалі новымі тэхнікамі ігры на гармоніку, дудзе, скрыпцы, гуслях, мандаліне.

На турбазе, дзе жылі госці лагера, было праведзена некалькі творчых вечароў, удзельнікі глядзелі і абмяркоўвалі дакументальныя фільмы пра славутых народных музыкантаў, расказвалі пра асаблівасці збору фальклору ў сваіх краінах. Таксама госці пабывалі ў міні-экспедыцыях па Друі і Відзах, выступілі на адкрыцці выставы ў Музеі традыцыйнай культуры  і нават сталі героямі дакументальнага фільма, які ў гэты ж час здымалі ў  Браславе карэйскія тэлежурналісты.

У нядзелю браслаўчане трапілі ў цудоўную атмасферу ўзаемапранікнення трох нацыянальных культур. Перад гледачамі разгарнуўся сапраўдны музычны баль. Немагчыма было спакойна сядзець на сваім месцы, калі на сцэне гралі і танцавалі «Лявоніху», «Cukus drikus», «Гармошачку», «Кадрыль», «Кракавяк»… Акрамя традыцыйных твораў, у прыватнасці, латышскімі музыкантамі былі выкананы пост-фальклорныя кампазіцыі, дзе было выкарыстана шмат разнастайных інструментаў – цытра, джамба,  конклес, акустычная бас-гітара, скрыпкі і бубны.

Па выніках лагера кожны ўдзельнік атрымаў пасведчанне. Рыхтуецца таксама да выдання дыск з усімі музычнымі творамі, што прагучалі на заключным канцэрце музыкантаў трох краін.

Гальляш Сілява.

Фота аўтара і Валяньціны Бондар. Відэа і мантаж — Г.С. (перапрашаем за якасць)

admin

Recent Posts

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

1 час ago

Открытый диалог на тему важности материнства организовали в Браславе

Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…

1 час ago

Москва встречает гостей: чем столица удивит туристов из Беларуси на весеннем фестивале?

С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…

2 часа ago

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

17 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

18 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

18 часов ago