
23 лютага ў партугальскім горадзе Фігуэра дэ Фоз стартавала еўрапейская частка Бега дружбы (World Harmony Run) — самай працяглай эстафеты ў свеце, якая адзначае сёлета сваё 25-годдзе. З Фігуэра дэ Фоз інтэрнацыянальная каманда бегуноў панясе факел — сімвал гармоніі па ўсёй Еўропе. Дыстанцыя прабегу праходзіць праз 45 еўрапейскіх краін. Завершыцца бег дружбы 8 кастрычніка ў Вене.
У Беларусь агонь будзе дастаўлены 24 мая. Маршрут прабегу па тэрыторыі рэспублікі пройдзе праз Браслаў, Мядзел, Вілейку, Маладзечна, Заслаўе, Мінск, Валожын, Ліду, Скідзель, Гродна. Агульная адлегласць дыстанцыі ў Беларусі складзе 540 км. Усяго ўдзельнікі прабегу пераадолеюць больш за 24 тысяч км у Еўропе і каля 45 тысяч па ўсім свеце. Прабегі адначасова праходзяць па тэрыторыі краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.
Бег дружбы быў заснаваны ў 1987 годзе Шры Чынмоем. З таго часу прабег пабываў у 150 краінах, а бегуны пераадолелі больш за 500 тысяч кіламетраў.
Паводле БелаПАН