Categories: Новости

У раенным Доме культуры паставілі новую п’есу

Літаральна ў верасні народны тэатр Браслаўскага РДК пад кіраўніцтвам Яўгена Набеева паказаў гледачам новы спектакль, а ўжо 25 снежні запрасіў зноў на прэм’еру. Дарэчы, на гэты раз у якасці аўтара п’есы выступіў жыхар Браслава Аляксандр Аляксандраў.Прыход Новага года — гэта час, калі хочацца верыць у цуды, у здзяйсненне самых запаветных жаданняў. Бясспрэчна, у дзяцінстве ў Дзеда Мароза са Снягуркай і іх чароўнасць верыцца больш, чым у дарослым жыцці. Вось і Івашка, адзін з галоўных герояў спектакля, шчыра верыць у казачных герояў, а яго самае галоўнае жаданне, каб бацька кінуў піць. Пра гэта ён і піша ліст Дзеду Марозу …Усяго толькі за два месяцы ўдзельнікі тэатра развучылі новыя ролі, увайшлі ў вобразы, вывучылі вялікая колькасць вершаў і гэта ўлічваючы тое, што большая частка з іх працуе не ў сферы культуры. Персанажаў п’есы пераканаўча згулялі самадзейныя акторы Анастасія Барскович, Сяргей Кезик, Яўген Атрашкевіч, Ганна Лявіцкая, Любоў Шулья, Яўген Набеев, Яўген Шульжыцкі, Андрэй Петкун і Сяргей Піна. Нельга не адзначыць і вялікую работу, якую правяла мастак Марына Фёдарава. Дзякуючы яе выдатным дэкарацыях, вызначаным дэталяў інтэр’еру, гледачы падчас спектакля пабывалі і ў доме Дзеда Мароза, і ў гарадской кватэры.П’еса ўспрымалася лёгка, праходзіла дынамічна, трапныя жарты не раз «падрывалі» зала смехам. Фінал спектакля гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі. Жаданне Івашка споўнілася: у сям’і запанавалі парадак і згода. Менавіта сваёй дабрынёй і казачных гэтая п’еса адрознівалася ад іншых пастановак тэатра. Многія з прысутных разыходзіліся з усмешкамі на тварах, а некаторыя выразы, думаю, стануць крылатымі.Што ж, у рэпертуары народнага тэатра з’явіўся чарговы ўдалы спектакль, а Аляксандр Аляксандраў выдатна дэбютаваў у якасці аўтара.

Вольга Патаповіч.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

7 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

8 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

10 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

10 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

10 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

10 часов ago