Categories: Новости

Шведские и литовские школьники навестили Браслав

Браслаўская гімназія супрацоўнічае як са школамі вобласці, рэспублікі, так і замежжа. Нашы вучні не раз былі ў Пінску, Ігналіне, Векшы (Швецыя) і іншых гарадах. Вучэбны год толькі пачаўся, а ў нас ужо з’явіліся новыя замежныя сябры.

У праекце трох краін – Беларусь – Літва – Швецыя – прынялі ўдзел нашы гімназісты і настаўнікі. Беларускай групай кіравалі педагогі гімназіі М. Дароніна і В. Жылевіч.

Спачатку дзеці размясцілі свае фатаграфіі і анкеты ў інтэрнэце, каПриезжайте отдохнуть на Браславские озераб пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі праекта, была наладжана сумесная відэаканферэнцыя. А потым замежныя госці завіталі да нас. Пра сустрэчу, экскурсіі і сам праект падрабязней раскажа Мая Дароніна.

– Мая Мяфодзьеўна, як прайшла першая сустрэча? Наколькі ведаю, нашы гімназісты вельмі хваляваліся.

– У кожнага ўдзельніка беларускай групы ў сям’і павінны былі жыць па адным прадстаўніку з Літвы і Швецыі, з якімі яны загадзя пазнаёміліся і наладзілі сяброўскія адносіны. Усе з нецярплівасцю чакалі прыезду гасцей. І як толькі тыя перасеклі мяжу, нашы хлопцы і дзяўчаты сустрэлі іх плакатамі і сяброўскімі прывітаннямі.

– Асноўнай мэтай прыезду быў праект. Раскажыце пра яго.

– Нашых замежных гасцей цікавіла культура краіны, яе традыцыі і гісторыя. Дзеці працавалі ў групах па шэсць чалавек, па два з кожнай краіны. Яны абмяркоўвалі пытанні адукацыі і культуры. Такая форма работы была для іх цікавай і карыснай.

Наступная наша сустрэча, якую чакаюць усе дзеці, пройдзе ў швецкім горадзе Векшы. А праект толькі ўмацуе сяброўскія адносіны трох краін. Калі будзе сябраваць моладзь, у свеце будзе  мірна і спакойна.

– Акрамя праекта, удзельнікаў чакала вялікая колькасць экскурсій, работа ў групах, спартыўныя мерапрыемствы. Што здзівіла, спадабалася замежным гасцям?

– Прыемна ўразіла цеплыня, гасціннасць і сяброўскія адносіны як у сем’ях, так і ў гімназіі. У першы дзень было знаёмства з краінамі праз прэзентацыі. Акрамя гэтага, беларуская група яшчэ і канцэрт з народнымі песнямі, танцамі падрыхтавала, які госці глядзелі са здзіўленнем і захапленнем.

На экскурсіях па славутасцях нашага раёна замежныя госці наведалі касцёл у агр. Слабодка, гару Маяк, з задавальненнем паглядзелі на дзікіх жывёл у вальерах. Прыемна здзівіў гасцей і канцэрт у музычнай школе, на якім гучалі песні розных народаў. Больш за ўсё усхвалявала экскурсія па Хатыні. Дзеці задавалі шмат пытанняў, з цікавасцю слухалі яе гісторыю.

А музей у Строчыцах паглыбіў веды пра побыт беларусаў і гісторыю нашай краіны. Вяртаючыся дадому, нягледзячы на стомленасць, усе ўдзельнікі спявалі песні ды яшчэ і прытанцоўвалі. Было зразумела: мы – сябры.

Наталля Станкевіч, вучаніца 11 класа Браслаўскай гімназіі.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago