Шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Маці Божай Браслаўскай, пачаліся задоўга да 20 жніўня. Практычна ўсё лета ў касцёле праходзілі сустрэчы дзяцей і моладзі, у час якіх маладыя вернікі больш глыбока вывучалі святое Пісанне, развівалі і ўмацоўвалі сваю веру, услаўлялі Бога і Яго Маці. Яны рабілі гэта не толькі ў час малітвы. Добрая праца, годныя ўчынкі, спевы і танцы з’яўляюцца такой жа шчырай размовай з нябесным Уладаром. Менавіта такая малітва сёння імпануе маладым вернікам. Для іх у касцёле і былі арганізаваны рэкалекцыі, семінары, сустрэчы… У прыватнасці, толькі ў ліпені — жніўні прайшлі тыднёвыя заняткі з дзецьмі і моладдзю, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнтаў першай камуніі і бежмавання, працавала школа танцаў, лагер для тых, хто пажадаў асвоіць плаванне на байдарках і яхтах, арганізавана сустрэча для вернікаў з розных парафій вобласці. Таму да свята маладыя людзі прыйшлі духоўна больш сталымі.Пачалося ж яно ў пятніцу са святой імшы, у час якой прынялі сакрамэнт бежмавання дзясяткі маладых людзей. Усю ноч у касцёле гучалі малітвы, і кожны, хто пераступіў парог храма, мог выказаць свае просьбы нашай апякунцы. А кульмінацыяй свята стала суботняя імша, на якой акрамя жыхароў Браслаўшчыны, укленчыць перад цудадзейным абразом прыйшлі і прыехалі шматлікія Приезжайте отдохнуть на Браславские озера святары і пілігрымы з розных мясцін Беларусі, а таксама з Літвы, Латвіі, іншых краін блізкага і далёкага замежжа. Гэты факт пашырэння вядомасці санктуарыя Маці Божай Браслаўскай адзначаў у час пропаведзі 20 жніўня на галоўнай імшы свята біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Ён акцэнтаваў таксама ўвагу прысутных на прыгажосці Маці Божай не толькі тварам, а ўсім жыццём, служэннем Богу і людзям, шырока развіў сутнасць Яе як Валадаркі Азёр. Характарызуючы розныя станы вады ў возеры Дрывяты, біскуп праводзіў паралелі паміж імі і акалічнасцямі людскога жыцця і такім чынам яскрава раскрываў глыбокі сэнс узаемасувязі ўсяго ў свеце.На галоўнай імшы з прывітальным словам да прысутных звярнуўся таксама біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін. Ён абвясціў, што свята Маці Божай Браслаўскай цяпер будзе адзначацца кожную трэцюю суботу жніўня, і падзякаваў браслаўчанам за тое, што берагуць веру, за добразычлівасць і гасціннасць.Напрыканцы гэтага вялікага для католікаў свята ксёндз-дзекан Лешэк Вітвіцкі, у прыватнасці, зазначыў, што святароў, якія прыязджаюць да нас, прыемна ўражвае набожнасць мясцовых людзей. Нягле-дзячы на жыццёвыя цяжкасці, яны гасцінна адчыняюць дзверы для пілігрымаў, шчыра моляцца, што ў чарговы раз і пацвердзіла сёлетняе свята ўшанавання Маці Божай Браслаўскай.Тэкст пазаштатнага аўтара Тамары Пашкевіч. |
По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…
Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…
На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…
По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…
В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…
На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…