Чем заняться детям на летних каникулах?

Летніх канікулаў, вядома, чакаюць усе школьнікі, па 6 ім гадоў ці па 16. У кожнага з іх свае планы, як правесці вольны час. Для дзяцей гэта час адпачынку, а вось для настаўнікаў, бацькоў, многіх зацікаўленых у арганізацыі вольнага часу падлеткаў службаў – са-праўдны галаўны боль. Большасць хлопцаў  і дзяўчат летам, асабліва ў ліпені — жнУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеіўні прадастаўлены самі сабе. Вось і цягне некаторых з іх, у большасці старшакласнікаў, на розныя прыгоды. Як вынікала са слоў Валянціна Янковіча, ст. інспектара ІСН РАУС, за 6 месяцаў бягучага года непаўналетнія ўчынілі на тэрыторыі раёна 5 злачынстваў – 3 крадзяжы маёмасці, 1  грабеж і 1 разбой (летась за гэты ж перыяд былі зафіксаваны 2 злачынствы). Чатыры злачынствы ўчынены ў буднія дні ў вячэрні час.

З пачатку 2011 года за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства да адказнасці прыцягнуты 7 непаўналетніх, 10 бацькоў пакараны за неналежнае выхаванне дзяцей, выяўлены 13 дарослых, якія ўцягвалі падлеткаў у п’янку, 3 прадаўцы за парушэнне правілаў гандлю спіртнымі напіткамі.

Валянцін Янковіч расказаў на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, дзе і чым былі заняты тыя падлеткі, што стаяць на ўліку ў інспекцыі,  а такіх сёння ў раёне 46 чалавек. Для 15 такіх дзяцей  працаваў абаронча-спартыўны лагер “Патрыёт”, многія з падлеткаў адпачывалі ў іншых лагерах, рамантавалі ў бібліятэцы  кнігі. Летам для іх бясплатна кожны аўторак і чацвер адкрыты дзверы ДЮСШ, праўда, мала хто туды наведваецца. Такія меры хоць і прыносяць карысць, але нярэдка мерапрыемствы праводзяцца фармальна, а гэта катэгорыя дзяцей патрабуе да сябе павышанай увагі і менавіта індывідуальнага падыходу.

Павышанай увагі патрабуюць да сябе і дзеці, якія выхоўваюцца ў асацыяльных сем’ях. У сацыяльна-небяспечным становішчы ў нашым раёне знаходзяцца 108 чалавек з 53 сямей, з іх 75 – школьнікі, 21 – дашкольнага ўзросту, 10 навучэнцаў каледжа. Калі ў асноўным хлопцы і дзяўчаты з каледжа знаходзяцца па месцы вучобы, то астатніх стараліся ўладкаваць у лагеры ці ў санаторыі.

Шмат па аздараўленні і адпачынку дзяцей  зрабіў раённы аддзел адукацыі. У чэрвені ва ўстановах адукацыі працавалі 10 прышкольных летніх аздараўленчых лагераў на 400 месц, 3 прышкольныя лагеры працы і адпачынку на 85 месц, 4 палатачныя лагеры на 180 месц, якія былі  арганізаваны  сумесна з РАУС, БРСМ, пагранічнікамі, РАНС. Кругласутачны аздараўленчы лагер працуе і для выхаванцаў Опсаўскай школы-інтэрната, дзе ў адну змену адпачываюць па 56 дзяцей. Дарэчы, начальнік аддзела адукацыі Іван Абаровіч выказаў слушнае меркаванне, што дзецям падабаюцца менавіта профільныя лагеры. Туды з задавальненнем ідуць дзеці са шмат-дзетных, малазабяспечаных сямей, дзеці-інваліды,  іншай  катэгорыі.

У першую змену аздаравілі нямала такіх падлеткаў,  і ўсе засталіся задаволенымі:  самі хлопчыкі і дзяўчынкі,  іх бацькі,  выхавальнікі.

Клапоцяцца ў аддзеле адукацыі і пра працоўную занятасць школьнікаў. 20 з іх абнаўлялі кніжкі ў гарадскіх бібліятэках, 55 былі ахоплены другаснай занятасцю  праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва – рамантавалі класы, школьную мэблю, добраўпарадкоўвалі школьныя тэрыторыі. На гэтыя мэты ўпраўленне вы-дзеліла 70 млн. рублёў. Усе падлеткі атрымлівалі заработную плату за выкананыя аб’ёмы работ.

Не заставаліся ў баку ад арганізацыі летняга адпачынку школьнікаў і работнікі культуры, яны па-ранейшаму праводзілі для іх культурна-масавыя мерапрыемствы, тэматычныя вечары і дыскатэкі, гульнявыя праграмы,  працавалі гурткі.

На жаль, праблема вольнага часу падлеткаў у летні перыяд вырашана яшчэ не да канца. Многія з тых, хто адпачыў у першую змену, да канца лета застаюцца прадастаўленымі  самі сабе. Калі большасць дзяцей знойдуць сабе занятак ці паедуць да дзядуль-бабуль, то тыя, хто схільны да правапарушэнняў, павінны быць пад пільнай увагай  участковых РАУС,  работнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх, настаўнікаў, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў і інш. Па-ранейшаму сапраўдным бедствам для Друйскага дзіцячага дома застаюцца самавольныя паходы дзяцей  па Друі, парушэнні імі распарадку дня.

Падводзячы вынікі размовы на пасяджэнні камісіі,  яе старшыня Іна Лысенка заклікала ўсіх зацікаўленых асоб узмацніць пільнасць за падлеткамі, павысіць кантроль за тым, каб настаўнікі і выхавальнікі добрасумленна  выконвалі свае службовыя абавязкі, пастарацца як мага больш заняць цікавымі справамі непаўналетніх, каб у іх не было часу і жадання на дрэнныя ўчынкі.

Зінаіда Палулех.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

10 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

10 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

12 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

13 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

13 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

13 часов ago