За мінулы год на Віцебшчыне ў сферы сямейна-бытавых адносін учынены 22 забойствы і 59 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Супраць 102 сямейных катаў былі ўзбуджаны крымінальныя справы за нанясенне пашкоджанняў, якія выклікалі кароткачасовае расстройства здароўя ў людзей. Трывожная сітуацыя і ў нашым раёне. Ужо сёлета зафіксаваны не адзін факт сямейнага насілля. У Відзах мужчына жорстка зУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтебіў сужыцельку, яшчэ два прадстаўнікі моцнай паловы пагражалі забойствам сваім жонкам. Калі чалавек не кантралюе сябе і сваіх учынкаў, да бяды недалёка. Таму па пяці фактах боек, насілля ўзбуджаны крымінальныя справы, падрыхтаваны ў суд тры матэрыялы па абмежаванні ў дзеяздольнасці асоб, якія злоўжываюць спіртным і такім чынам ставяць у цяжкае матэрыяльнае становішча членаў сям’і, 9 чалавек адпраўлены ў ЛПП, яшчэ 6 чакае гэтакі ж лёс.
Гэта сумная статыстыка прымушае грамадскасць і праваахоўныя органы звярнуць яшчэ больш пільную ўвагу на сем’і, на атмасферу і ўзаемаадно-сіны ў іх, не прапусціць ніводнай асацыяльнай і, зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі, павышаць эфектыўнасць работы па прафі-лактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сямейным асяроддзі. Менавіта такую задачу мае і аб’яўленая ў рэспубліцы акцыя “Дом без насілля”. Яна будзе праводзіцца на працягу красавіка, праграма ўключае вялікі пералік мерапрыемстваў, мэта якіх у першую чаргу інфармаваць насельніцтва пра заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сям’і, спосабы папярэджвання хатняга насілля, а таксама аказанне юрыдычнай, псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі людзям, якія маюць у ёй патрэбу. А яна, мяркуючы па аналізе шматлікіх фактаў хатняга дэспатызму, неабходна не толькі членам сямей, дзе п’янства, фізічныя і маральныя знявагі блізкіх з’яўляюцца нормай жыцця, а і тым, хто жыве побач, ведае пра трывожную сітуацыю ў суседзяў і хацеў бы спыніць насілле. Добрым дарадчыкам і памочнікам у гэтай справе будзе для кожнага нераўнадушнага чалавека ўчастковы інспектар. Інфармацыю пра іх чытайце ніжэй.
Вячаслаў Капусцін – участак № 1, (у межах вуліц Кастрычніка – Садовай і прылягаючых да іх, вул. Савецкай, Дзяржынскага, Прамысловай), тэл. 5158134.
Аляксандр Крупскі – участак № 2, (у межах вуліц Савецкай – ад кругавога руху ля рынку, Ленінскай, Слабодскай, Камсамоль-скай, Цагельнай і прылягаючых, пасёлак турбазы), тэл. 2960769.
Андрэй Карня – участак № 3 (у межах вул. Юбілейнай і прылягаючых), тэл. 2165594.
Павел Пуйша — СВК “Маяк Браслаўскі”, тэл. 8906086.
Вадзім Балтуноў – ААТ “Бярозавы край”, тэл. 2946527.
Аляксандр Паўлюкевіч (часова) – ААТ “Мяжаны”.
Максім Скур’ят — п. Друя, КУСП “Друйскі”, ААТ “Плісавіца”, тэл. 5960733.
Міхаіл Кірылаў – 1, 2, 3-яе аддзяленні ААТ “Слабодка-агра”, тэл. 6467610.
Павел Лабуць – ААТ “Альшанка”, тэл. 7110786.
Аляксандр Паўлюкевіч – КУСП “Відзаўскі”, 3-яе аддзяленне ААТ “Агравідзы”, тэл. 5947982.
Аляксей Васільеў – 1-е і 2-е аддзяленні ААТ “Агравідзы”, Казянскае аддзяленне ААТ “Новая Гвардыя”, тэл. 5971907.
Уладзімір Цяцера – Заборныя Гумны, аддзяленні “Ахрэмаўцы”, “Замошша” ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс”, торфабрыкетны завод, тэл.7128766.
Яўген Юршэвіч – 4-ае аддзяленне ААТ “Слабодка-агра”, аддзяленне “Цяцеркі” ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс”, тэл. 5187649.
Барыс Прусакоў – г.п. Відзы, в. Відзішкі, тэл.5976197.
Яўген Крумін – Богін-скае аддзяленне ААТ “Новая Гвардыя”, тэл. 5145825.
Аляксандр Смірноў, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…
Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…
На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…
По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…
В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…
На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…