Как получать пенсию живя не в Беларуси

Змена краіны пражывання – з’ява даволі распаўсюджаная. Прычым  на такі крок адважваюцца не толькі маладыя, а і людзі пажылога ўзросту. І тады ў іх, а таксама ў сваякоў перасяленцаў узнікае пытанне, якім чынам у такім выпадку прызначаюцца і выплачваюцца пенсіі? Пракаменціраваць самыя частыя звароты рэдакцыя папрасіла намесніка начальніка ўпраўлення  па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлану Аўсюкевіч.

Святлана Уладзіміраўна, давайце спачатку патлумачым сам прынцып, па якім прызначаюцца пенсіі ў выпадку пераезду з адной краіны былога Савецкага Саюза ў іншую.

— Гэта пытанне рэгулюецца міжнароднымі дагаворамі, якія падпісаны з усімі краінамі СНД за выключэннем Грузіі і Азербайджана, а таксама з Літвой і Латвіяй. У адносінаУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтех з большасцю гэтых краін працуе так званы “тэрытарыяльны прынцып”, калі пры пераездзе пенсія прызначаецца і выплачваецца паводле заканадаўства той краіны, дзе чалавек пражывае. Па “прапарцыянальнасці” заключаны дагаворы з Расіяй, Літвой і Латвіяй. Згодна з гэтым прынцыпам пенсія або яе частка прызначаецца і выплачваецца дзяржавай, на тэрыторыі якой грамадзянін працаваў і зарабіў свае пенсійныя правы.

Цяпер даволі многа людзей працуе за межамі Беларусі. Тых, хто пастаянна прапісаны ў нашым раёне, але часова жыве ў Польшчы, цікавіць, ці будуць яны атрымліваць пенсію ў нашай краіне.

— Будуць, паколькі яны пастаянна жывуць у Беларусі. Дакументы на прызначэнне пенсіі  ў такім выпадку падаюцца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцажыхарстве. Гэта чалавек можа зрабіць сам ці праз давераную асобу па даверанасці. Але пашпарт прэтэндэнта на пенсію ўсё ж прад’явіць давядзецца.

У зваротах ёсць і такое пытанне: ці дзейнічае ў нашай краіне “льготны” залік стажу, выпрацаваны ў час работы на Поўначы?

— Пенсійнае заканадаўства нашай краіны не ўтрымлівае нормаў, якія б прадугледжвалі “льготны” стаж за работу ў раёнах Крайняй Поўначы і прыраўнаваных да іх, бо такіх у Беларусі няма. Таму “паўночны” стаж залічваецца ў каляндарным парадку.

А якія варыянты пенсійнага забеспячэння існуюць для тых, хто працаваў і ў Расіі, і ў Беларусі?

— З 29 сакавіка 2007 года ёсць некалькі варыянтаў. Кожная з дзвюх краін прызначае  пенсію або яе частку з улікам страхавога стажу, які быў выпрацаваны пасля 13 сакавіка 1992 года на яе тэрыторыі. За перыяды  да гэтай даты пенсія прызначаецца і вы-плачваецца той дзяржавай, на тэрыторыі якой грамадзянін пастаянна пражываў у час звароту па пенсію.

Па другім варыянце пенсія можа быць назначана па заканадаўстве дзяржавы, грамадзянінам якой з’яўляецца чалавек, які звярнуўся па пенсію. Трэба толькі памятаць, што выбраць варыянт назначэння пенсіі можна толькі адзін раз.

Званіўшую жанчыну цікавіла, як зарабіць пенсію мужчынам, якія часова працуюць на будоўлях Расіі.

—З 1 жніўня 2006 года грамадзянам Беларусі, якія працуюць за мяжой, дадзена права сама-стойна плаціць узносы сацыяльнага страхавання ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва нашай краіны. Памер такіх узносаў складае 29% ад даходу, які вызначае сам грамадзянін. Аднак пажадана, каб гэты даход перавышаў мінімальную заработную плату, інакш страхавы стаж будзе адкарэкціраваны ў бок змяншэння.

Пераехаўшых у Беларусь з Расіі цікавіць, ці будзе іх пенсія выплачвацца кожны месяц.

— Згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, выплата пенсіі гэтым людзям прадугледжваецца раз у квартал. Змяненне такога парадку не плануецца.

І яшчэ адно, вельмі злабадзённае пытанне для тых, хто жыў і працаваў у Латвіі, а на пенсію выходзіць у Беларусі. Як назначаецца пенсія ім?

— Дагавор паміж Беларуссю і Латвіяй аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння пачаў дзейнічаць з 28 верасня 2010 года. Цяпер згодна з ім кожны бок вызначае і выплачвае пенсію з улікам страхавога (працоўнага) стажу, напрацаванага  на яго тэрыторыі, і пенсійнага ўзросту, устаноўленага ў гэтай краіне.

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago