Без дзяржаўнай падтрымкі сацыяльнай сферы, фарміравання канкурэнтаздольнай сельскагаспадарчай вытворчасці і іншых мер, якія былі прадугледжаны праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гады, бадай, немагчыма было б зрабіць у раёне ўсё тое, што было зроблена за гУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеэты час па будаўніцтве аграгарадкоў. Набылі новы статус і значна папрыгажэлі з пачатку рэалізацыі праграмы 17 населеных пунктаў. Толькі сёлета аграгарадкамі сталі шэсць: Друйск, Богіна, Казяны, Вайнюнцы, Быстрамаўцы, Мількі. Усяго на капітальныя рамонты, рэканструкцыю аб’ектаў культуры, адукацыі, аховы здароўя, гандлю, сувязі, банка, водазабеспячэння, каналізацыі, вулічнай электрасеткі, дарожнае будаўніцтва затрачана каля 15 млрд. руб. дзяржаўных асігнаванняў. Шмат сродкаў укладзена ў тэхнічнае перааснашчэнне малочнатаварных ферм, абнаўленне тэхнічнага патэнцыялу сельгасарганізацый. Праўда, многія работы яшчэ будуць працягвацца, бо праграма развіцця вёскі і ў перспектыве не павінна заціхнуць. Урачыстасць, якая прайшла напрыканцы мінулага тыдня ў Друйску, была прысвечана завяршэнню на фінішы года асноўных работ па будаўніцтве аграгарадкоў — 2010. Яна вылілася ў сапраўднае свята і для гасцей, якія пазнаёміліся з абноўленымі і папрыгажэўшымі аб’ектамі ў гэтым населеным пункце, і для мясцовых жыхароў. Яны, адарваўшыся ад паўсядзённых спраў, з задавальненнем прыйшлі ў гэты дзень у сельскі Дом культуры.Напачатку прысутных вітала намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка. Яна падрабязна расказала, што зроблена ў раёне за гады рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця і адраджэння вёскі, што яшчэ належыць зрабіць, і выказала шчырую ўдзячнасць будаўнікам, дарожні-кам, якія прыклалі шмат намаганняў, каб планы і задумы сталі рэальнасцю, а жыхарам Друйска і працаўнікам СВК “Плісавіца”зычыла новых працоўных поспехаў у справе ўмацавання эканомікі раёна.Старшыня Друеўскага сельсавета Алена Мядзіль у сваёй прамове адзначыла, што для ўсіх 284 жыхароў Друйска завяршэнне асноўных работ у аграгарадку прынесла толькі радасць і адчуванне гордасці за дзяржаву, якая не пакідае сялян сам-насам з іх праблемамі. Сімвалічна, канстатавала Алена Казіміраўна, што сваё 111-годзе Чэрнеўская школа сустрэла ў абноўленым выглядзе, у якой для вучняў, настаўнікаў створаны камфортныя ўмовы для вучобы і работы. Пячное ацяпленне заменена на вадзяное, праведзены водаправод, каналізацыя, заменена сістэма асвятлення, набыта новая мэбля, тэхналагічнае абсталяванне ў школьную сталовую. 211 млн. рублёў затрачана на рамонт гэтай навучальнай установы. І што яны зрасходаваны нездарма, змаглі ўпэўніцца і кіраўніцтва раёна, і іншыя госці, што пабылі тут напярэдадні ўрачыстасці. Не сорамна сёння зайсці ў абноўлены ФАП, магазін па продажы тавараў паўсядзённага попыту, дзіцячы садок. Усе гэтыя аб’екты набылі сучасны выгляд і служаць толькі на карысць мясцовым жыхарам і іх дзеткам. Больш за 1 млрд. 252 тысячы рублёў каштавала ўсё абнаўленне і рамонт аб’ектаў сацкультбыту, асфальтаванне дарог і інш.. За гэтымі лічбамі карпатлівая работа розных раённых служб, арганізацый і самае галоўнае, клопаты дзяржавы пра праблемы і патрэбы вяскоўцаў. Старшыня райвыканкама Пётр Гішкелюк ад душы падзякаваў усім, хто прыклаў руку да будаўнічых, рамонтных работ, і ўручыў удзячнасці прадстаўнікам фірм “Леман”, “Рытар”, Мастак”, Першае СДК”, ДРБУ-142, ДЭУ-34, ДЭУ-33 г. Паставы, райспажыўсаюза і іншым. А каб падтрымаць святочны настрой удзельнікаў урачыстасці, з канцэртнай праграмай на сцэне абноўленага СДК выступілі самадзейныя артысты з Ахрэмаўцаў, Слабодкі. Прысутныя не шкадавалі апладысментаў для духавога аркестра Ахрэмавецкай музычнай школы, ансамбля народнай песні “Сябрына”, вакальных груп этна-графічнага цэнтра аграгарадка Слабодка. Крыху пазней урачыстасці з нагоды адкрыцця аграгарадкоў прайшлі ў Мільках, Быстрамаўцах, Вайнюнцах. Работнікі культуры парадавалі вяскоўцаў цудоўнымі канцэртамі, а прадстаўнікі мясцовай улады не скупіліся на цёплыя словы ўдзячнасці дзяржаве за новае аблічча сваіх вёсак. Зінаіда Палулех. |
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…