Контракт или безвременный договор

На кантракты амаль усіх работнікаў пачалі пераводзіць каля 10 гадоў таму назад. Тады такая форма адносін паміж працуючым і наймальнікам выклікала нямала эмоцый. Новы ж  прэзідэнцкі ўказ, які ўступіў у сілу 13 красавіка бягучага года,  дазваляе наймальніку пераводзіць добрасумленных работнікаў, напрыклад, тых, у каго няма вымоў, якія працуюць больш за 5 гадоў па кантракце, на бестэрміновы дагавор.

Пра плюсы і мінусы адной і другой формы адносін работніка і наймальніка карэспандэнт газеты Зінаіда Палулех пацікавілася ў начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Людмілы Цяцеры.

Людміла Аляксандраўна, калі заканчваецца тэрмін кантракта, начальнік мае права прадоўжыць яго ці не. А як у выпадку з бестэрміновым дагаворам?

— Звольніць без тлумачэння прычын у такім выпадку ніхто не можа. Праўда, калі вы будзеце пастаянна спазняцца на работу ці не спраўляцца з даручэннямі, іншая справа.

Кантракт жа дае пэўную магчымасць маніпуліраваць работнікамі, маўляў, будзеш дрэнна працаваць, не прадоўжу кантракт.

Каб падстрахаваць работнікаў, наймальнікаў абавязалі папярэджваць пра непрацяг кантракта, заключэнне новага ці перавод на бестэрміновы дагавор за месяц. Раней гэта трэба было зрабіць за два тыдні, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам.

Якой працягласцю  пры бестэрміновым дагаворы будзе водпуск?

— Ён будзе меншым, чым у калег-кантрактнікаў. Плюс кантрактаў менавіта ў дадатковых днях водпуску. Прыплюсаваць могуць пяць дзён. Водпуск у такім выпадку не 24, а 29 дзён. Але могуць прыбавіць і ўсяго адзін дзень. Мінімальнай планкі тут не існуе.

А калі чалавек захоча звольніцца з работы раней тэрміну заканчэння кантракта ці калі ён працуе па ўмовах  бестэрміновага дагавора?

— Пайсці на новую работу да таго, як скончыцца тэрмін кантракта, можна па ўзгадненні бакоў. Звольніцца па бестэрміновым дагаворы можна ў любы час, галоўнае, папярэдзіць кіраў-ніка пра такое сваё рашэнне за месяц. Затрымліваць работніка звыш гэтага тэрміну наймальнік  не мае права.

На якіх умовах можна звольніцца, калі кіраўніцтва груба парушае ўмовы кантракта ці дагавора?

— Калі такое здараецца пры рабоце па кантракце, звольніцца можна, не чакаючы заканчэння яго тэрміну. Пры гэтым работніку павінны выплаціць кампенсацыю ў памеры 3 сярэднемесячных зарплат. З-за парушэнняў з боку кіраўніцтва можна звольніцца і працуючы па дагаворы, але кампенсацыю ніхто не выплаціць.

Так што, як бачна, у адной і другой форм адносін паміж працаўніком і наймальнікам ёсць свае плюсы і мінусы.

Дзякую, Людміла Аляксандраўна, за размову. 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago