У свой час дала сыну даверанасць на распараджэнне аўтамабілем. Тэрмін яе дзеяння яшчэ не скончыўся, але я хацела б яе адмяніць. Як гэта зрабіць? Ганна П.Асоба, якая выдала даверанасць, можа ў любы час адмяніць яе. Для гэтага з пашпартам трэба звярнуцца ў натарыяльную кантору, у якой даверанасць была засведчана, і падаць адпаведную заяву. За засведчанне подпісу на ёй уносіцца дзяржпошліна і тарыф за тэхнічнае афармленне.Заява далучаецца да экземпляра даверанасці, якая захоўваецца ў справах натарыяльнай канторы. Аб адмене даверанасці натарыус робіць паметку ў рэестры для рэгістрацыі натарыяльных дзеянняў і на экземпляры даверанасці. Пасля гэтага на вас кладзецца абавязак паведаміць сыну пра скасаванне даверанасці, а таксама апавясціць вядомых вам трэціх асоб, для прадстаўніцтва перад якімі давалася даверанасць, напрыклад, ДАІ. Паколькі заява аб адмене даверанасці застаецца ў канторы, то ў пацвярджэнне факта яе адмены натарыус можа выдаць даведку са звесткамі, калі і якая даверанасць скасавана. Выдаецца яна бясплатна. З. Стацэвіч, загадчыца натарыяльнай канторы. |
Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…
Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…
Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…
Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…
Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…
За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…