Лукашэнка: Расія ніколі не была супраць міру, і Беларусь гатовая ўдзельнічаць у яго ўстанаўленні

Новости
Расія ніколі не была супраць міру. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.

«Усё, што я абяцаў, усё, што трэба для Расіі ў гэты няпросты перыяд (што там для Расіі… для нас – для Расіі і Беларусі), мы робім. Думаю, Сяргей Фёдаравіч (кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік) вам найпадрабязным чынам пра гэта раскажа», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Слухаў вашу прэс-канферэнцыю. Чуў вашы ўсе заявы напярэдадні. Абсалютна іх падтрымліваю. І пры любых кантактах, якія ў нас здараюцца з Захадам, іншымі, мы гаворым пра тое, што Расія ніколі не была супраць міру. Калі ласка, давайце будзем дамаўляцца. Мы гатовыя ў гэтым удзельнічаць. Вы ў гэтым не павінны сумнявацца. Калі нешта трэба з нашага боку і мы можам зрабіць (вы добра ведаеце, што мы можам зрабіць), скажыце прама, мы будзем працаваць разам, рука аб руку. Мы не будзем тут віляць, круціць чагосьці», – запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Захад спрабуе выкарыстаць супраць Беларусі Украіну. «Сёння бяспека для нас, не толькі для Расіі, яшчэ важнейшая. Вы ведаеце задумы нашых заходніх суседзяў. Не толькі Украіны. Яны спрабуюць і Украіну выкарыстоўваць супраць Беларусі. Але што мяне дзівіць і прыемна здзіўляе – Украіна пакуль трымаецца. Яна на правакацыі супраць Беларусі не ідзе. Хоць яе актыўна падштурхоўваюць нашыя заходнія суседзі. Таксама ведаеце хто», – заявіў Прэзідэнт.

«Таму даводзіцца вытрымаць гэты час. Але тое, што мы вытрымаем, мінулы 2022 год паказаў. Тут мы з вамі аднолькавай пазіцыі прытрымліваемся», – рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. ■

Паводле матэрыялаў БелТА