Прафсаюзныя арганізацыі Браслаўскага раёна падводзяць вынікі работы за год

Новости

У пярвічных прафсаюзных арганізацыях цяпер адказная пара: паўсюль праходзяць справаздачныя сходы. На іх старшыні пярвічак разам з калектывам падводзяць вынікі дзейнасці мінулага года і ставяць задачы на бягучы, зацвярджаюць фінансавыя каштарысы даходаў і расходаў. Праходзяць такія сходы, як правіла, з удзелам вышэйшых органаў.

На мінулым тыдні старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Сінькевіч пабывала ў розных пярвічках, азнаёмілася з іх дзейнасцю і дала ацэнку працы грамадскіх лідараў.

На днях, напрыклад, прайшоў сход у Ахрэмаўскай сярэдняй школе. Тут стапрацэнтны ахоп членствам. На ўліку знаходзіцца 96 чалавек, у тым ліку 29 ветэранаў працы. Пярвічка вядзе актыўную грамадскую дзейнасць, арганізоўвае экскурсіі, ладзіць мерапрыемствы для пенсіянераў, удзельнічае ў культурных і спартыўных мерапрыемствах. Вераніка Сінькевіч станоўча ацаніла працу старшыні ППА Жанны Раманоўскай і пажадала пярвічцы ажыццяўлення задуманага. ■

Алена НАБЕЕВА