Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы»

Новости
Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў Указ № 3 «Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы».

Дэпартаменту Дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны дакументам прадастаўлена права на выдачу наймальнікам патрабавання аб ліквідацыі запазычанасці па выплаце заработнай платы. Пры гэтым яно будзе выдавацца без прызначэння праверкі пры ўмове пацверджання фактаў парушэнняў. Такія факты могуць устанаўлівацца ў выніку вывучэння дакументаў, запатрабаваных у наймальніка ў сувязі са зваротам грамадзяніна або паступленнем звестак ад праваахоўнага органа.

Акрамя таго, указам прадугледжана вызваленне ад адказнасці ў выпадку ліквідацыі наймальнікам парушэнняў ва ўстаноўлены ў патрабаванні тэрмін.

Вызначаны таксама парадак прымусовага выканання патрабавання аб пагашэнні запазычанасці па выплаце заработнай платы. Пры гэтым абарона інтарэсаў грамадзян будзе ажыццяўляцца без уцягвання іх у гэты працэс. ■

Па матэрыялах БелТА